Заява ГА “БАЖ” з нагоды масавага пераследу журналістаў

Заява ГА “БАЖ” з нагоды масавага пераследу журналістаў

ПОДЕЛИТЬСЯ

У сакавіку 2017 года беларускія медыя сутыкнуліся з надзвычайным ціскам і рэпрэсіямі з боку ўладаў. 2017 год стаў найгоршым у гэтым плане за апошнія гады пасля 2011-га.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зафіксавала ў сакавіку бягучага года 123 выпадкі парушэння правоў журналістаў, звязаных з выкананнем імі прафесійнай дзейнасці.

Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

Сярод іх:

затрыманняў — 94;

фактаў збіцця журналістаў міліцыяй —  6;

фактаў пашкоджання апаратуры — 3;

фактаў, калі пасля вобшуку была забраная апаратура — 2;

фактаў адміністрацыйнага пераследу — 40.

Журналістаў прыцягвалі да адказнасці па розных артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку:

па арт. 22.9 за незаконны выраб прадукцыі СМІ (праца без акрэдытацыі);

па арт. 23.34 за парушэнне парадку арганізацыі альбо ўдзелу ў масавых акцыях;

па 23.4 за невыкананне  “законных” патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі;

па арт. 17.1 “Дробнае хуліганства” і інш.

У 10 выпадках журналісты былі пакараныя арыштам на тэрмін да 15 сутак, у 4 выпадках — штрафамі да 40 базавых велічын (920 BYN, што эквівалентна 460 евра). Больш за 10 справаў яшчэ чакаюць свайго разгляду.

31 сакавіка ў двух офісах, дзе працавалі журналісты, звязаныя з тэлеканалам “Белсат” (частка Польскага грамадскага тэлебачання, якая працуе на Беларусь), адбыліся вобшукі і выняццё абсталявання. ГУВД Мінгарвыканкама патлумачыла гэтыя дзеянні нібыта абаронай правоў на таварны знак па заяве праваўладальніка.

ГА “БАЖ” упэўненае, што насамрэч улады пераследуюць іншую мэту: спыніць дзейнасць незалежных тэлежурналістаў у краіне, асабліва падчас масавых акцый пратэсту.

Нагадваем пра заяву ГА «БАЖ» ад 12 сакавіка 2017 г.  і патрабуем:

– неадкладна правесці расследаванне ў сувязі з масавымі парушэннямі правоў журналістаў супрацоўнікамі праваахоўных органаў;

– вызначыць вінаватых у парушэнні правоў журналістаў і прыцягнуць іх да адказнасці;

– прыняць неабходныя меры па недапушчэнні парушэнняў правоў журналістаў у будучыні;

– апратэставаць судовыя пастановы аб прыцягненні журналістаў да адміністрацыйнай адказнасці за выкананне імі сваіх прафесійных абавязкаў; скасаваць вынесеныя судамі штрафы і неадкладна вызваліць арыштаваных журналістаў;

– вярнуць прафесійнае абсталяванні і іншую тэхніку журналістам.

31.03.2017 г.

https://www.google.by/

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ