Домой На заметку Заява ГА “БАЖ” з нагоды гібелі Паўла Шарамета

Заява ГА “БАЖ” з нагоды гібелі Паўла Шарамета

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” смуткуе ў звязку з трагічнай гібеллю Паўла Шарамета.

Сёння раніцай аўтамабіль, у якім ехаў вядомы беларускі журналіст, быў падарваны ў Кіеве.

Імя Паўла Шарамета стала вядомым у 1990-х, калі ён працаваў спачатку ў выданнях “Белорусская деловая газета” і “Имя”, а потым на тэлебачанні.

Апошнія 5 гадоў Павел жыў і працаваў у Кіеве. Пры гэтым сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” працягваў кіраваць вядомым інтэрнэт-рэсурсам “Беларускі партызан”, які сам і заснаваў.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Паўла і спадзяецца, што тыя, хто пазбавіў нашага калегу жыцця, будуць пакараныя.

https://baj.by/