Домой В мире Заява Чэшскага цэнтра Міжнароднага ПЭН-клуба да сітуацыі ў Беларусі

Заява Чэшскага цэнтра Міжнароднага ПЭН-клуба да сітуацыі ў Беларусі

У Беларусі зноў сотні палітычных вязняў. Як на канвееры, дзесяткі параненых асуджаюцца або чакаюць суду за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Паводле афіцыйнай інфармацыі, цягам крывавай нядзелі 19 снежня ў Мінску было затрымана 639 чалавек. Галоўныя канкурэнты Аляксандра Лукашэнкі — Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Аляксей Міхалевіч, Мікола Статкевіч, Віталь Рымашэўскі -ўтрымліваюцца за кратамі ізалятара КДБ (Дзяржбяспекі). Усе факты сведчаць пра тое, што мы павінны быць надзвычай занепакоеныя лёсам паэта Уладзіміра Някляева. У дзень выбараў Някляеў быў збіты да непрытомнасці людзьмі ў чорнай форме; праз некалькі гадзін ён быў выкрадзены са шпітальнай палаты. Паводле сведчанняў жонкі, паэт, які атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, быў на вачах у персаналу на коўдры вывалачаны невядомымі людзьмі па падлозе.

У гэтыя цяжкія дні мы салідарныя з усёй беларускай апазіцыяй і заклікаем да праяўлення салідарнасці астатніх.

Прага, 28 снежня 2010 г.

Іржы Дзедэчэк

старшыня Чэшскага цэнтра Міжнароднага ПЭН-клуба

Вацлаў Гавэл

ганаровы старшыня Чэшскага цэнтра Міжнароднага ПЭН-клуба

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя