Домой Общество Затрыманыя на Дзень Волі бабруйчане падалі калектыўную скаргу

Затрыманыя на Дзень Волі бабруйчане падалі калектыўную скаргу

затрыманыя на Дзень Волі бабруйчане, падалі калектыўную скаргу, Эдуард Грынявецкі25-га сакавіка аўтамабіль з пяццю мясцовымі сябрамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада») затрымала міліцыя.

Юры і Эдуард Грынявецкі, Уладзімір Чабан, Яўген Габрелян і Аляксей Калеснікаў па трасе «Бабруйск – Мінск» ехалі ў сталіцу, дзе мелі намер прыняць удзел у дазволеным ўладамі святочным мерапрыемстве, прымеркаванаму да стагоддзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

Аднак каля 9.30 у вёсцы Сычкава (Бабруйскі раён) аўтамабіль спыніў супрацоўнік ДАІ. Ён заявіў, што кіроўца і ўсе пасажыры падазраюцца ў здзяйсненні злачынства: нібыта па прыкметах колер аўтамабіля і колькасць людзей у ім падобныя з тым, што адшукваецца міліцыяй. На ўсе пытанні актывістаў даішнік адказваць адмовіўся.

Ад ўсіх затрыманых бабруйчан запатрабавалі ехаць за службовым аўтамабілем.

У аддзяленні актывістаў апытвалі зусім па іншай справе і выпусцілі толькі праз чатыры гадзіны – у 13.30…

У сувязі з гэтым Юры і Эдуард Грынявецкі, Уладзімір Чабан, Яўген Габрелян і Аляксей Калеснікаў звярнуліся з калектыўнай скаргай у пракуратуру. У ёй яны паказалі, што ніякіх правапарушэнняў не рабілі і не збіраліся, падстаў для іх затрымання не мелася, супраціву яны не аказвалі. Таму дзеянні супрацоўнікаў міліцыі актывісты назвалі незаконнымі і злачыннымі, з перавышэннем службовых паўнамоцтваў.

Адзін з падпісантаў скаргі – Эдуард Грынявецкі – адзначыў:

– Вядома, я не веру, што пракуратура будзе разбірацца ў гэтай справе. Але няхай паварушацца. Хутчэй за ўсё, скаргу перанакіруюць ці ў следчы камітэт, ці ў міліцыю…Ну і, вядома, мы чакаем, што пракуратура нам адкажа на беларускай мове, на якой была напісана наша скарга…

Нагадаем, напярэдадні 25-га сакавіка, а таксама ў гэты дзень, у Беларусі абыліся масавыя «прэвентыўныя» затрыманні многіх актывістаў па ўсёй Беларусі. Прычым затрымліваліся менавіта тыя з іх, хто збіраўся прыняць удзел у святочных гуляннях, прымеркаваных да стагоддзя БНР. Сярод іх таксама бабруйчанкі Галіна Смірнова і Таісія Кабанчук.

 

Васіль Кулікоў

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя