У Клічаўскім раёне, ў вёсцы Арэхаўка, адбылося незвычайнае злачынства — быў абкрадзены адзін з банкаматаў ААТ «Белаграпрамбанк», які знаходзіўся ў адміністратыўным будынку УКСП «Доброволец». Міліцыя затрымала чатырох грабежнікаў, якія аказаліся жыхарамі Бабруйска.
Як паведаміў нам начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама спадар Раман Посахаў, крымінальны выпадак адбыўся яшчэ 12 лютага. Аднак да часу затрымання прайшоў месяц. Двое грабежнікаў былі раней судзімымі, а адзін з іх нават быў абвешчаны ў вышук яшчэ ў 2006 годзе.
Зараз вядзецца праверка, правяраецца інфармацыя, ці маюць яны дачыненне да іншых злачынстваў.