Домой Общество Замест апальнага «Выбару» з Дарафеевым АНТ рыхтуе новае ток-шоу

Замест апальнага «Выбару» з Дарафеевым АНТ рыхтуе новае ток-шоу

Замест апальнага «Выбару» з Дарафеевым АНТ рыхтуе новае ток-шоу

У бліжэйшыя дні Агунальнанацыянальнае тэлебачанне (АНТ) пачынае здымкі новага грамадска-палітычнага ток-шоу.

Супрацоўнікі канала пакуль што не паведамляюць ні назву перадачы, ні імя вядучага.

Магчыма, што праграма стане своесаблівай заменай ток-шоу «Выбар», вядучы якога Сяргей Дарафееў адпраўлены ў адпачынак.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Дарафееву не даруюць шэрагу пытанняў да Лідзіі Ярмошынай у часе ток-шоу «Выбар», прысвечанага вынікам прэзідэнцкіх выбараў.

Ён спытаў у Ярмошынай, ці бачыла яна ролік, у якім у тэхнікуме куратарка адной з груп патрабуе ад вучняў з’явіцца на датэрміновае галасаванне і ці з’яўляецца такая сітуацыя парушэннем заканадаўства. «Так, гэта парушэнне», — адказала Ярмошына. «Дык значыцца, выбары прайшлі з парушэннямі?» — падлавіў яе Дарафееў. У выніку Лідзія Ярмошына дэманстратыўна пакінула студыю.

Перадача выклікала асабістае незадавальненне Аляксандра Лукашэнкі, які падчас прэс-канферэнцыі назваў Дарафеева «хлопчыкам-журналістам, якога трэба паставіць на месца».

«Наша Нива»


ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя