Домой Права человека Забаранілі пікет, прымеркаваны да Дня барацьбы за адмову ад смяротнай кары

Забаранілі пікет, прымеркаваны да Дня барацьбы за адмову ад смяротнай кары

Баранавіцкім праваабаронцам забаранілі правядзенне пікета, прымеркаванага да Міжнароднага дня барацьбы за адмову ад смяротнай кары, абвешчанага ААН. Яны планавалі правесці пікетаванне 10 кастрычніка. Мэта акцыі прыцягнуць увагу грамадскасці і ўладаў да праблемы смяротнай кары ў Беларусі.

Як паведамляе БелаПАН, з адказу вынікае, што ў правядзенні акцыі адмоўлена, бо пададзеная заяўка не адпавядае дзейным нарматыўным актам. Актывісты збіраюцца накіраваць скаргу ў пракуратуру.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя