Домой Культура За помнік Алесю Адамовічу ў Глушы падпісаліся больш за 600 чалавек

За помнік Алесю Адамовічу ў Глушы падпісаліся больш за 600 чалавек

 помнік Алесю Адамовічу ў Глушы, падпісаліся больш за 600 чалавек, бабруйчанін Андрусь Архіпенка
Андрэй Архіпенка ў Глушы, каля будучага музея А. Адамовіча

Сабраныя подпісы бабруйчанін Андрусь Архіпенка накіраваў у Магілёўскі аблвыканкам.

Кампанію па зборы подпісаў актывіст распачаў напрыканцы студзеня, напярэдадні 24-й гадавіны са дня смерці Алеся Адамовіча . Андрусь выйшаў з падпіснымі лістамі на вуліцы Бабруйска, каб нагадаць жыхарам горада пра славутага земляка і прапанаваць падтрымаць ініцыятыву па ўсталяванні помніка пісьменніку ў ягонай роднай Глушы.

Адначасова была адкрытая анлайн-петыцыя, якую падпісаў 331 чалавек.   Яшчэ 22 лютага гэтыя подпісы былі накіраваныя ў Магілёўскі аблвыканкам і Міністэрства культуры.

Як распавёў Андрусь Архіпенка, цяпер яны на разглядзе ў аддзеле ідэалогіі аблвыканкама і ў камісіі пры Акадэміі Навук.

Акрамя Бабруйска, Андрусь збіраў подпісы ў Глушы і Менску. Да хлопца далучыліся аднадумцы з Менска і Магілёва. У выніку было сабрана больш за 600 подпісаў.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку Андрусь дзякуе за падтрымку актывістам прафсаюзу РЭП, кампаніі «Гавары праўду»,  БНФ, «Арт-Сядзібе», Таварыству беларускай мовы, Грамадскаму камітэту па ўшанаванню памяці Алеся Адамовіча ў Магілёве, курсам «Мова нанова».

Цяпер актывіст чакае дапрацоўкі макета бюста і сквера ад скульптара Ўладзіміра Мелехава. Пасля таго, як усё будзе гатова, распачнецца краудфаундынгавая кампанія па зборы сродкаў на рэалізацыю праекта.

 

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя