Домой Анатолий Санотенко «За паваротам вуліцы ўбачыў я матросаў…»

«За паваротам вуліцы ўбачыў я матросаў…»

                                                            Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Пачатак Літаратурнага марафона імя Апалінэра (17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

 З кнігі «Алкаголі»

(Цыкл «Заручыны»)

 

                          ***

За паваротам вуліцы ўбачыў я матросаў**

Якія танчылі пад акардэона гукі

Я ўсё аддаў сонцу

Усе акрамя майго ценю

Земснаряды цюкі напаўжывыя сірэны

На гарызонце туманна прамільгнулі тры мачты

Вятры сканалі ўвянчаныя анемонамі

O Дзева*** чысты знак трэцяга месяца лета

 

 

                           ***

Au tournant d’une rue je vis des matelots
Qui dansaient le cou nu au son d’un accordéon
J’ai tout donné au soleil
Tout sauf mon ombre

Les dragues les ballots les sirènes mi-mortes
À l’horizon brumeux s’enfonçaient les trois-mâts
Les vents ont expiré couronnés d’anémones
Ô Vierge signe pur du troisième mois

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Першае выданне: «Pan. Revue libre». («Пан. Свабодны агляд»), 1908, № 6, Лістапад-Снежань.

Увашло ў кнігу «Алкаголі» (1913 г.).

*** «О Дзева чысты знак…» – сузор’е,  шосты знак Задыяка (лічачы з пачатку астранамічнага года, з вясновага раўнадзенства), які Сонца праходзіць у жніўні-верасні.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя