Домой Общество З СІЗА КДБ адпушчаны двое выхаванцаў бабруйскага клуба «Патрыёт»

З СІЗА КДБ адпушчаны двое выхаванцаў бабруйскага клуба «Патрыёт»

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, з СІЗА КДБ адпушчаны яшчэ два фігуранты справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”.

31 сакавіка з СІЗА КДБ выйшлі Вячаслаў Дукшт, спецназавец з Мар’інай Горкі, і Ілля Грэк, намеснік начальніка па ідэалогіі Смаргонскага памежнага атрада. Абодва былі затрыманыя 21 сакавіка і з’яўляюцца выхаванцамі бабруйскага ваенна-спартовага клуба “Патрыёт”.

У спісе затрыманых па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” застаецца 21 чалавек. Вядома, што 10-ці з іх ужо прад’яўлены абвінавачванні па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Даведка:

Частка 3 артыкула 293 КК “Масавыя беспарадкі”:

Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, якiя суправаджаюцца ўчыненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, а таксама фiнансаванне цi iншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці

— караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

 

(Па інфармацыі ПЦ «Вясна»  http://spring96.org/be)

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя