Домой Культура З пяском і лялькамі. Бабруйчанам прапанавалі моцны тэатральны галюцынаген

З пяском і лялькамі. Бабруйчанам прапанавалі моцны тэатральны галюцынаген

 пастаноўка, Магілеўскі абласны тэатр лялек, "Сіняя-сіняя", з пяском і лялькамі, бабруйчанам прапанавалі, тэатральны галюцынаген,
22.11.2017, Бобруйск. Cпектакль «Сiняя-сiняя» (В.Короткевич) в постановке Могилевского областного театра кукол в рамках VI Республиканского фестиваля национальной драматургии им. В.И.Дунина-Марцинкевича

Здаецца, у сучасным тэатры з’явіўся новы жанр, і імя яму – сцэнічная галюцынацыя. Гэта калі героі імпрэзы адначасова знаходзяцца ў некалькіх вымярэннях і паступова зацягваюць туды гледача. Менавіта такое ўражання пакінула пастаноўка Магілеўскага абласнога тэатра лялек «Сіняя-сіняя» паводле аднайменнага апавядання Караткевіча – даволі супярэчлівага твора, які дае падставу для фантазій і разваг на тэмы сучаснага і мінулага.

 пастаноўка, Магілеўскі абласны тэатр лялек, "Сіняя-сіняя", з пяском і лялькамі, бабруйчанам прапанавалі, тэатральны галюцынаген,
22.11.2017, Бобруйск. Cпектакль «Сiняя-сiняя»

Антураж імпрэзы бездакорны. Калі на сцэне пад нагамі рыпіць сапраўдны пясок, у якім валяюцца рэчы даследчыка-падарожніка, адчуванне таго, што ты ў пустыні, абсалютнае. Ды яшчэ акцёр Мікалай Сцешыц адначасова выступае ў ролі беларуса без радзімы Пятрока Ясюкевіча і стваральніка сцэнічных дэкарацый. Пад яго далонямі пясок ператвараецца ў дзіўныя пейзажы, і ўсе гэта – на вачах здзіўленай публікі, што не разумее, як увогуле магчыма выкарыстоўваць на сцэне сродкі, нетыповыя для тэатра.

Падзеі адбываюцца ў 1880 годзе, калі беларускі падарожнік апынаецца ў пустыні і рыхтуецца да смерці, бо запасы вады амаль скончыліся. Пятрок у свае 52 гады не баіцца паміраць, але знаходзіць сілы змагацца з пяском пасля таго, як сустракае маленькую Джамілю.

 пастаноўка, Магілеўскі абласны тэатр лялек, "Сіняя-сіняя", з пяском і лялькамі, бабруйчанам прапанавалі, тэатральны галюцынаген,
22.11.2017, Бобруйск. Cпектакль «Сiняя-сiняя»

Дзяўчынка – дачка забітага шэйха, якая таксама хутка загіне ад смагі. Сталы мужчына адчувае адказнасць за яе жыцця і ў думках просіць вышэйшыя сілы выратаваць малую. А каб бавіць час было лягчэй, Пятрок распавядае Джамілі пра сваю Радзіму – Беларусь.

 пастаноўка, Магілеўскі абласны тэатр лялек, "Сіняя-сіняя", з пяском і лялькамі, бабруйчанам прапанавалі, тэатральны галюцынаген,
22.11.2017, Бобруйск. Cпектакль «Сiняя-сiняя»
 пастаноўка, Магілеўскі абласны тэатр лялек, "Сіняя-сіняя", з пяском і лялькамі, бабруйчанам прапанавалі, тэатральны галюцынаген

І вось у гэты момант адбываецца першая трансфармацыя. З вялікіх чамаданаў з’яўляюцца на свет лясы і палі, на інтэрактыўным экране пры дапамозе пяска хутка малююцца хаты, а пустыня ператвараецца ў звычайную беларускую вёску. З зялёнай травой і вадой, якой хапае на ўсіх. Яе каштоўнасць Пятрок разумее толькі зараз і не можа растлумачыць Джамілі, чаму ён пакінуў такую шчодрую зямлю.

 пастаноўка, Магілеўскі абласны тэатр лялек, "Сіняя-сіняя", з пяском і лялькамі, бабруйчанам прапанавалі, тэатральны галюцынаген
22.11.2017, Бобруйск. Cпектакль «Сiняя-сiняя»
 пастаноўка, Магілеўскі абласны тэатр лялек, "Сіняя-сіняя", з пяском і лялькамі, бабруйчанам прапанавалі, тэатральны галюцынаген
22.11.2017, Бобруйск. Cпектакль «Сiняя-сiняя»
 пастаноўка, Магілеўскі абласны тэатр лялек, "Сіняя-сіняя", з пяском і лялькамі, бабруйчанам прапанавалі, тэатральны галюцынаген
22.11.2017, Бобруйск. Cпектакль «Сiняя-сiняя»

Іншая рэальнасць прадстаўлена асобнымі штрыхамі, але апынуцца ў ёй даволі проста. Кароткае падарожжа ў гісторыю пры дапамозе лялек, і прыгадаць нават са школьнага курса, чым скончылася паўстанне 1864 года ў Вільні, зможа кожны.

У памяці Пятрока Беларусь таго часу паўстае не сіняй ад рэчак і крыніц, а крывава-чорнай. І гэтую карціну мужчына не хоча маляваць для дзяўчынкі, што памірае ад смагі. І тым больш не хоча апынуцца на Радзіме, дзе яго, хутчэй за ўсе, чакае шыбеніца. Не хоча да таго часу, пакуль не згадвае, якой сапраўды можа быць Беларусь.

 пастаноўка, Магілеўскі абласны тэатр лялек, "Сіняя-сіняя", з пяском і лялькамі, бабруйчанам прапанавалі, тэатральны галюцынаген
22.11.2017, Бобруйск. Cпектакль «Сiняя-сiняя»
 пастаноўка, Магілеўскі абласны тэатр лялек, "Сіняя-сіняя", з пяском і лялькамі, бабруйчанам прапанавалі, тэатральны галюцынаген
22.11.2017, Бобруйск. Cпектакль «Сiняя-сiняя»

Вандроўка скрозь стагоддзі і краіны не губляе галоўнай думкі імпрэзы, якая агучана маленькай дзяўчынкай. Мы развучыліся шанаваць тое, што маем, і не можам атрымліваць асалоду ад простых рэчаў. Каб зразумець гэта, трэба апынуцца ў цэнтры сцэнічнай галюцынацыі і ў прамым сэнсе адчуць пясок на вуснах.

– Некалькі такіх спектакляў, і праблема выхавання моладзі была б вырашана, – агучыла свае ўражанні ад убачанага актрыса Жанета Зарэмба.

Але гэтая імпрэза – пра дарослых і для дарослых. Нават нягледзячы на тое, што галоўныя героі прадстаўлены ў выглядзе лялек. Яшчэ адно вымярэнне, казачнае, успрымаецца як спроба схавацца ад рэчаіснасці. Аднак пясок рыпіць пад нагамі нібы нагадвае – у кожнага з нас есць свая пустыня, і толькі мы самі здольны рызыкнуць і выбрацца з яе. Альбо – загінуць ад смагі.

 пастаноўка, Магілеўскі абласны тэатр лялек, "Сіняя-сіняя", з пяском і лялькамі, бабруйчанам прапанавалі, тэатральны галюцынаген,
22.11.2017, Бобруйск. Cпектакль «Сiняя-сiняя»

Мария Маслова
Фото Дмитрия Калинина

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя