Домой Общество З Божым нараджэннем!

З Божым нараджэннем!

« І ты, Бэтлеем, зямля Юды,

нічым не меншы сярод гарадоў Юды,

бо з цябе выйдзе Правадыр,

які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля »

Мц 2,6

 

 

 

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

 

Надыходзячыя святы Божага Нараджэння прыносяць разам з сабой мноства думак для разважання: мы падсумоўваем наша мінулае жыццё і будуем планы на Новы 2019 год. Малюся і веру, што нованароджанае Дзіцятка Езус благаславіць у новым годзе ўсе Вашы добрыя ініцыятывы і пачынанні. Няхай пачуццё рэалізаванасці — асабістай і той, якая сыходзiць з Вашага служэння, — суправаджае Вас у кожную хвіліну жыцця. І ў той жа час жадаю, каб гэтыя святочныя дні былі напоўнены атмасферай радасці і свабоды ад штодзённага віру клопатаў, каб нішто не азмрочвала і не перашкаджала глыбокаму перажыванню гэтай урачыстасці.

З нагоды надыходзячых святаў скіроўваю самыя шчырыя пажаданні супакою, Божай радасці і любові. Жадаю таксама быць здольнымі ўсцяж заўважаць у сваім жыцці прысутнасць Бога і, выходзячы Яму насустрач, усведамляць сваё трывалае шчасце.

 

✠  Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.

Дапомажны Біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі

Біскупскі Вікарый для г. Магілёва

і Магілёўскай вобласці

 

 

Магілёў, Божае Нараджэнне 2018 года