Домой Культура Юдзіфь і Алаферн. Бабруйчанам паказалі ўніверсальную камедыю

Юдзіфь і Алаферн. Бабруйчанам паказалі ўніверсальную камедыю

Гісторыя біблейскай Юдзіфі не вельмі растыражавана, аднак пэўнае кола людзей ведае, чым яна скончылася. Слабая жанчына здолела перамагчы асірыйскага палкаводца Алаферна, якому яна адсекла галаву.

Рэжысёр Гродзенская тэатра ляляк Алег Жугжда паспрабаваў паглядзець на біблейскі сюжэт у іншым ракурсе. А дапамог яму ў гэтым Сяргей Кавалёў, які спецыяльна для лялечнага тэатра стварыў п’есу «Камедыя Юдзіфі» паводле біблейскай кнігі, пераклад якой у свой час зрабіў Францыск Скарына.

Кавалёва як аўтара п’есы можна назваць геніям. Бо ён напісаў універсальны твор, які прыйдзецца даспадобы амаль усім. Аматараў гісторыі чакае экскурс у мінулае, рамантыкаў – нетрывіяльны любоўны сюжэт, а цынікаў – дзіўнае адкрыццё прыроды ўзаемаадносін біблейскіх персанажаў.

Сам Кавалёў не менш «цынічны», бо перанёс герояў пастаноўкі ў сучаснасць і стварыў для іх прыватнае чысцілішча на зямлі. З кнігамі і вінілавымі плыткамі, дзе Юдзіфь і Алаферн пакінуты сам на сам.

Жанчына-забойца прымушана бавіць час у кампаніі сваёй ахвяры і марыць аб тым, каб хутчэй настаў Судны дзень. Тады ў гісторыі двух закаханых, як здаецца на першы погляд, людзей, можна будзе паставіць кропку.

А ці сапраўды героі кахаюць адзін аднаго? Алаферн, безумоўна, мае цёплыя пачуцці да яўрэйскай удавы, якая забіла яго на ложку кахання. А вось у шчырасць Юдзіфі паверыць цяжка.

Сяргей Кавалёў, дарэчы, пакідае гледачу права выбіраць. Той, хто хоча, можа верыць у рамантычную гісторыю адносін Юдзіфі і Алаферна, якая не адпавядае біблейскаму сюжэту, але ж так вабіць сваёй навізной!

Для тых, хто пільна сачыць за сюжэтнай лініяй імпрэзы, яе стваральнікі падрыхтавалі некалькі хітрых пастак. Менавіта яны не дазваляюць з лёгкасцю пакінуць тэатральную залу і заявіць: «Якая цудоўная гісторыя кахання, рамантычная і трагічная!».

Наконт трагедыі пытанняў няма, бо вось ён, жывы труп Алаферн, ходзіць па сцэне і атрымлівае асалоду ад музыкі Вівальдзі.

А вось паводле рамантыкі хочацца працытаваць Станіслаўскага з яго безапеляцыйным: «Не веру!». Тыя самыя дробязі-пасткі малююць зусім іншую карціну, згодна якой Юдзіфь – тая яшчэ штучка.

Яе не хвалюе лес жыхароў роднага горада, якія паміраюць ад смагі, бо ў іншым выпадку чараўніца забіла б Алаферна ў першую ж ноч. Пяшчотныя пачуцці да ворага не дазволілі гэта зрабіць? Ці дазволілі, толькі праз тры дні?

Калі кахаюць, то не здраджваюць, і гэта відавочна. Таму не было ў Юдзіфі да Алаферна пачуццяў, толькі прагматызм. Вельмі дужа яна жадала ператварыцца ў нацыянальную гераіню ды яшчэ, калі пашанцуе, у іўдзейскага прарока ў спадніцы.

Не выйшла, бо аўтар п’есы арганізаваў ёй сцэнічную катаргу. І ў гэтым амплуа Юдзіфь выглядае сапраўды камічна.

Біблейская гісторыя на новы лад была расказана так, як гэта маглі зрабіць толькі ў тэатры ляляк. Персанажы на сцэне прысутнічалі ў некалькіх варыяцыях. Дзве Юдзіфі і два Алаферна, мінулае і сучаснасць. Цацкі замест другіх персанажаў. Сумесь розных форм, калі на адной сцэне побач з класічным тэатрам можна пабачыць і элементы шоў-балета, і тэатр ляляк, і нават урыўкі з оперы паслухаць. І вось гэтая шматпланавасць у мастацкіх сродках дазволіла стварыць яскравае сцэнічнае апавяданне, у якім кожны знайшоў для сябе тое, што хацеў пабачыць.

Юдзіфь і Алаферн, бабруйчанам паказалі, універсальная камедыя, рэжысёр Гродзенская тэатра ляляк, Алег Жугжда
20.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Камедыя Юдзiфi» (С.Ковалев) в постановке Гродненского областного театра кукол в рамках VI Республиканского фестиваля национальной драматургии
Юдзіфь і Алаферн, бабруйчанам паказалі, універсальная камедыя, рэжысёр Гродзенская тэатра ляляк, Алег Жугжда
20.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Камедыя Юдзiфi»

Марыя Маслава
Фота Зміцера Калініна

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя