Домой Видео Яшчэ адзін калядны падарунак – у Тайм-клубе

Яшчэ адзін калядны падарунак – у Тайм-клубе

Бабруйск наведаў знакаміты музыка, кампазітар, педагог і лідар этнагурта «Троіца» – Іван Кірчук.

У гэтыя навагоднія святочныя дні ў Тайм-клубе «13:87» прайшло шмат адметных культурніцкіх падзей. А 12 студзеня у межах тутэйшых, здавалася б, шэраговых заняткаў курсаў «Мова Нанова» адбылася далёка не шэраговая падзея. Галоўная зала Крэатыўнай прасторы была запоўнена, таму што наш горад наведаў музыка, кампазітар, педагог, заснавальнік і лідар этнагурта «Троіца» – Іван Кірчук.калядны падарунак, у Тайм-клубе, этнагурт «Троіца», Іван Кірчук

Спадар Кірчук ужо другі раз выступае ў праграме курсаў «Мова Нанова» у Бабруйску. У мінулым годзе ён прэзентаваў тут монаспектакль «Дарожка мая», а гэтым разам падрыхтаваў адмысловую калядную праграму. У ёй Іван Іванавіч пазнаёміў прысутных з рознымі прыкладамі вакальнага каляднага фальклору на Беларусі.

Аднак не толькі аўтэнтычныя калядныя песні, але і гульні прадэманстраваў знакаміты фалькларыст. Сцэнкі разгульвалі самі гледачы, для гэтай мэты з іх ліку быў абраны «сапраўдны мядзведзь». Пасля заканчэння прэзентацыі адбылася жывая размова, падчас якой Іван Кірчук адказаў на пытанні наведвальнікаў.калядны падарунак, у Тайм-клубе, этнагурт «Троіца», Іван Кірчук

Пасля заканчэння імпрэзы студэнты курсаў зладзілі этнадыскатэку. У ёй жадаючыя патанчылі і павадзілі карагоды пад творы той жа «Троіцы», а таксама гуртоў «Стары Ольса», «Vuraj» и інш.

 калядны падарунак, у Тайм-клубе, этнагурт «Троіца», Іван Кірчук

 

 

Антон Пуціла
Фота і відэа Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя