Домой Культура Якім будзе прыпынак Алеся Адамовіча? Падумаем разам!

Якім будзе прыпынак Алеся Адамовіча? Падумаем разам!

прыпынак Алеся Адамовіча, ініцыятыва запрашае, мазгавы штурм ідэй, арт-аб’ект, тайм-клуб "1387"Ініцыятыва «Прыпынак Адамовіча» запрашае на мазгавы штурм ідэй для арт-аб’ект, які пройдзе 8 траўня ў тайм-клубе «1387» у 18.00.

Ідэя «прыпынка Алеся Адамовіча» належыць бабруйчаніну Андрусю Архіпенка. Актывіст намагаецца звярнуць увагу грамадства і ўладаў на тое, што памяць Адамовіча мусіць быць ушанаваная найперш на ягонай малой радзіме, у вёсцы Глуша. Напачатку бягучага года Андрусь збіраў подпісы за ўсталяванне помніка пісьменніку каля будынка аптэкі, дзе некалі працавала ягоная маці, Ганна Адамовіч. Паралельна актывіст вырашыў, што патрэбныя і іншыя адметныя знакі, якія б распавядалі пра нашага славутага земляка. Так паўстала ініцыятыва па стварэнні турыстычнай кропкі «Прыпынак Адамовіча». Сутнасць ідеі ў тым, каб ператварыць звычайны аўтобусны прыпынак у Глушы ў твор мастацтва, прысвечаны Адамовічу.

З 23 красавіка абвешчаны конкурс ідэй і праектаў будучага арт-аб’екта. Прыём заявак працягнецца да 23 траўня.

4 траўня студэнты моўных курсаў «Мова Нанова» у Бабруйску правялі невялікі мазгавы штурм ідэй афармлення прыпынка. Атрымаліся наступныя прапановы:

  • Цытаты Адамовіча на сценах прыпынка,
  • Book crossing на прыпынку,
  • Нулявы кіламетр Адамовіча з указальнікам, дзе будзе будучы музей, дзе знаходзіцца магіла пісьменніка і г.д.,
  • Партрэт Адамовіча і герояй ягоных твораў на прыпынку,
  • QR-код з усёй біяграфіяй і творчасцю Адамовіча.

8 траўня ў тайм-клубе «1387» пройдзе асобная сустрэча – мазгавы штурм ідэй будучага прыпынка. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Адначасова заяўкі на ўдзел у конкурсе можна дасылаць па адрасе: adamovich.konkurs@gmail.com, да 23 траўня 2018 года.

Кантактнытэлефон: +375291238873, Андрусь Архіпенка.

Таксама ўся інфармацыя пра конкурс на сайце: адамовіч.бел і ў сацсетках: https://www.facebook.com/events/194724021311450/, https://vk.com/prypynakadamovicha .

 

Марына Маўчанава

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя