Домой В мире Як я правёў свой адпачынак, ці – Апакаліпсіс у Шарм-эль-Шэйху

Як я правёў свой адпачынак, ці – Апакаліпсіс у Шарм-эль-Шэйху

Егіпт, Шарм-эль-Шэйх, врятанне, каронавірусПаехалі ў Егіпет – пагрэцца на сонейку, убачыць мора… І тут — каронавірус, эпідэмія!

З Егіпту нас вярталі – раптоўна, прымусова, датэрмінова, – усіх, хто вылятаў праз Украіну і іншыя краіны, якія зачынілі мяжу. (Побач у аэрапорце з намі выляталі турысты з Латвіі і Італіі, але, у асноўным – ва Украіну, – дзясяткі дадатковых рэйсаў!).

Сітуацыя ў Шарм-эль-Шэйху нагадвала міні-апакаліпсіс!.. Украінскія турыстычныя аператары планавалі 15.03 вывезці ўсіх замежнікаў (у асноўным – беларусаў і расейцаў, гэта – тысячы людзей), а 16.03 – грамадзян Украіны.

Пры гэтым, беларусы, што ляцелі з Беларусі, спакойна застаюцца на месцах і працягваюць адпачынак.

Праблемай было таксама вяртанне на Радзіму, таму што аператары, што здзейснялі трансферы з Беларусі ў Кіев і назад, спынілі працу. Нам пашчасціла, дамовіўся яшчэ ў Шарме з сям’ёй на ўласным аўто…

Прыляцелі мы туды з Кіева, набыўшы тур (all) ва ўкраінскага тураператара TUI на 10 дзён (9 начэй) 12 сакавіка. Наш гатэль быў запоўнены адсоткаў на 80-90. Першыя два дні было халоднае і даждлівае надвор’е, таму на пляжы апынуліся толькі 14-га. І ўжо ў гэты ж вечар (позна) паклікалі з рэцэпцыі на сустрэчу з прадстаўніком тураператара. Ён паведаміў нам, што заўтра мы ляцім назад ў сувязі з зачыненнем мяжы ва Украіне і патрабаваннем украінскіх уладаў усіх вярнуць да 17.03. TUI гатовая нас даставіць у Кіеў (дарэчы, у адрозненні, быццам бы, ад іншых тураператараў) хутка і гарантавана.

Нам паказалі спіс (каля 40 замежных асобаў) толькі ад компані TUI, якім ён абавязаны дапамагчы вылецець. Я спытаў пра альтэрнатыву. Атрымлівалася так: 1, застаецеся да заканчэння тэрміну і вылятаеце самастойна, за свой кошт, у Беларусь; 2, застаецеся да заканчэння тэрміну і пазней, вылятаеце самастойна за свой кошт пасля адкрыцця межаў ва Украіну. Пасля сустрэчы з тураператарам я празандаваў 1-ы варыянт, але танных квіткоў на гэтыя тэрміны і блізка не было (самы танны – 230$ за дваіх з двума перасадкамі).

Назаўтра зранку мы усё ж паехалі на мора, але на пачатку 12-й той самы прадстаўнік прыслаў паведамленне на Вайбер, што ў 11.30 нас з гатэлю забірае бус ў аэрапорт. Прыйшлося браць таксоўку, несціся ў гатэль і за 15 хв. збіраць рэчы…

Зразумела, у аўтобусе не толькі мы былі раззлаваныя тым, што адбываецца… Але былі і тыя, хто «змірыліся». Хтосьці пабыў дзень, хто два… Камусьці заставаўся дзень, каму (як сям’і нашага кіроўцы з Барыспаля ў Беларусь) – 10…

Нам заставалася — шэсць поўных дзён… Стасаваліся, дзяліліся інфой, хто што ведае пра магчымую кампенсацыю. Казалі, зноў жа, быццам бы, TUI – амаль не адзіны тураператар, які гатовы часткова кампенсаваць страты!..

Шмат лаянкі было чуваць з розных бакоў у адрас украінскіх уладаў, якія беспадстаўна вырашылі зачыніць мяжу. Між тым пытанне па кампенсацыях – пакуль абсалютна не вызначана…

На курорце  сітуацыя, у цэлым, абсалютна бестурботная. У масках нікога не ўбачыш, акрамя аэрапорту. Але ў аэрапорце Шарма – неварагодны натоўп. Пакуль дайшлі да пасадкі, з моманту прыезду прайшло больш за чатыры гадзіны. Таму наш дадатковы рэйс затрымаўся на тры з паловай гадзіны. Усе галодныя: з гатэляў «пахапалі» без абеду, ежу ў аэрапорце набыць няма дзе…

Егіпт, Шарм-эль-Шэйх, вяртанне, каронавірус

Чаму яшчэ сітуацыя ў Шарм-эль-Шэйху нагадвала міні-апакаліпсіс?! Ва ўсім курорце апоўдні адначасова перасталі працаваць усе мясцовыя аператары мабільнай сувязі, вай фай, роўмінг.  Дзесяткі тысячаў засталіся без мабільнай і інтэрнэт-сувязі. Паліцыя, абслуга аэрапорту, тураператары карысталіся ўнутранай радыасувяз’ю.

Егіпт Шарм-эль-Шэйх
Егіпт Шарм-эль-Шэйх

Інтэрнэту так і не было да адлёту, нават, ня ведаю, ці з’явіўся ён зараз. Напрыклад, сваякі не ведалі, што мы раптоўна, датэрмінова вяртаемся, даведаліся толькі за паўгадзіны…

Амаль усе, у тым ліку – мясцовыя, упэўнены, што гэта было зроблена не выпадкова, а адмыслова, толькі ніхто не можа растлумачыць: НАВОШТА?! Што тычыцца мяжы з Беларуссю, то прайшлі ўначы ў памежным пункце Новыя Ярылавічы/Новая Гута даволі хутка. Машын амаль не было.

 

Наш аўтар