Домой Видео Як у бабрускім касцёле святкавалі Божае нараджэнне

Як у бабрускім касцёле святкавалі Божае нараджэнне

25 снежня свята Божага нараджэння адзначаюць каталікі, лютэране, іншыя пратэстанцкія канфесіі і праваслаўныя ў некаторых краінах свету.

Сваткаванне пачынаецца ў так званы Вігілійны вечар – 24 снежня. Папярэднічае Вігіліі чатырохтыднёвы перыяд адмысловага посту – Адвэнта, які закліканы падрыхтаваць прыйсця Бога на зямлю.

У бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі вігілійная Святая Імша традыцыйна праходзіць позна ўвечары 24 снежня. Сёлета напярэдадні набажэнства дзеці і моладзь бабруйскай парафіі зладзілі міні-спектакль паводле біблійнага сюжэту Нараджэння Хрыта. Пасля вернікі прайшлі працэсіяй па касцёле.

бабрускі касцёл, Божае нараджэнне

бабрускі касцёл, Божае нараджэннебабрускі касцёл, Божае нараджэнне25-га снежня раніцай прайшла ўрачыстая служба, падчас якой былі зачытаныя святочны зварот і віншаванні мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

бабрускі касцёл, Божае нараджэнне

Падрабязней пра тое, як каталікі Бабруйска сёлета адсвяткавалі Божае Нараджэнне – у тым ліку – нашым відэасюжэце.

 

Марына Міхневіч