Домой Видео Як у Бабруйску Цярэшку ажанілі

Як у Бабруйску Цярэшку ажанілі

13 студзеня ў тайм-клубе «1387» прайшоў «Шчадроўскі фэст», падчас якога ўдзельнікі гулялі ў старажытную абрадавую гульню «Жаніцьба Цярэшкі».

«Жаніцьба Цярэшкі» — традыцыйнаябеларуская абрадавая гульня, якую праводзілі на Каляды. У жывой традыцыі яна па сёння захавалася на Віцебшчыне.

Некалі калядным вечарам моладзь збіралася ў хаце на танцы. Апоўначы абіралі «бацьку» (не, не таго, пра каго вы падумалі) і «маці» (а тут і думаць няма чаго), якія потым складалі пары і «жанілі» іх.

«Бацькі» мусілі адказна падыходзіць да сваіх абавязкаў, каб не пакрыўдзіць «маладых». Пад шматлікія прыпеўкі-цярэшкі «бацькі» выводзілі дзяўчыну і хлапца, частавалі іх хлебам і напоем, а пасля перакручвалі пад «Лявоніху» – спачатку «матка» з хлоцам, «бацька» з дзеўкай, а потым скручвалі маладзёнаў у пару. Пасля гэтага дзяўчына і хлопец пачыналі звацца «бабулька» і «дзядулька».

Калі ўсе пары «перакручваліся», удзельнікі абраду па чарзе лавілі адзін аднаго, суправаджаючы працэс вясёлымі песенькамі-цярэшкамі. Таксама гулялі ў гульні: «Лавачка», «Вішанька», «Фанты» і інш.

У 2009 г. беларуская абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» занесеная ў Спіс сусветнай духоўнай спадчыны UNESCO.

Падрабязней пра тое, як у Бабруйску «ажанілі Цярэшку», глядзіце ў нашым відэасюжэце.

 

Марына Міхневіч