Домой Общество Як блакчэйн змяняе жыццё грамадства?

Як блакчэйн змяняе жыццё грамадства?

Як блакчэйн змяняе жыццё грамадства, «ВЕДЫ online», Андрэй Ягораў, Бобруйск, тайм-клуб «1387»У час, калі Falcon вывеў на арбіту «Tesla», «ВЕДЫ online» ідуць да людзей з жывымі гутаркамі.

6 сакавіка а 19-ай у бабруйскім тайм-клубе «1387» Андрэй Ягораў прадстаўляе тэму «Як блакчэйн змяняе жыццё грамадства?»

Як звязаны новыя тэхналогіі, палітычнае і грамадскае жыццё? Блакчэйн – гэта проста модная тэма і падстава для хайпу, ці гэтая тэхналогія кідае выклік грамадскім стасункам? Як звязана тэма блакчэйна з устойлівасцю дзяржаўных інстытуцый, сфармаванай сістэмай сацыяльнага забеспячэння, магчымасцямі самакіравання? Як новыя тэхналогіі звязаны з практычнай арыентацыяй у палітыцы?

Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі Лятучага ўніверсітэту ВЕДЫ online, што арганізуе серыю дыскусійных сустрэчаў з выкладчыкамі платформы ў Брэсце, Гродна, Віцебску і Бабруйску.

Анлайн і афлайн – два бакі адукацыйнага і мысленчага працэсу. З аднаго боку – гэта зручнасць, дасяжнасць і новыя магчымасць. Але ёсць і іншы бок. Нішто не заменіць сустрэчы чалавека з чалавекам сам-насам у тым, каб набыць разуменне, адшукаць адказы на вострыя і складаныя пытанні.

Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэту прапануе анлайн-курсы, каб увайсці ў тэму, засвоіць базавыя веды і зразумець, з кім са спецыялістаў ды навукоўцаў варта далей разгортваць камунікацыю, куды паглыбляцца. Сустрэчы «у жывую» – магчымасць для супольнага абмеркавання праблем, асэнсавання пытанняў, крытыкі і рэфлексіі.

Андрэй Ягораў – палітолаг і метадолаг, грамадскі дзеяч, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, аўтар курса «Практычная палітыка» на дыстанцыйнай платформе.

Такім чынам:

6 сакавіка,

19.00-21.00.

Вул. Чангарская, 54.

Тайм-клуб «1387».

Уваход – вольны.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя