Домой Общество Як бабруйчане ставяцца да Сталіна

Як бабруйчане ставяцца да Сталіна

ПрахожаяПрахожая
ПрахожыПрахожы
Таццяна Пятроўна Бур’як, 58 год, прыбіральнік вуліцТаццяна Пятроўна Бур’як, 58 год, прыбіральнік вуліц
Аляксей, 28 год, кіроўца аўтамабіляАляксей, 28 год, кіроўца аўтамабіля
Ірына Пятроўна, 40 год, настаўнікІрына Пятроўна, 40 год, настаўнік

21 снежня, 130 год таму, нарадзілася адна з самых супярэчлівых асоб СССР Іосіф Сталін. З гэтай нагоды мы звярнуліся да бабруйчан з пытаннем: «Як вы ставіцеся да Іосіфа Сталіна?»

Прахожая:

Гэта быў прагрэсіўны, настойлівы, упарты чалавек. Дамагаўся ўсяго, чаго хацеў. Таму, можа быць, і з’яўляўся лідэрам. Цяжка казаць пра ягоную дзейнасць Тое, што ў яго была жалезная дысцыпліна гэта добра. Ну, а тое, што ён быў крыху тыранам гэта ўжо дрэнна.

Прахожы:

Як асоба, ён быў не такім ўжо і дрэнным чалавекам. А што тычыцца ягоных дзеянняў, то тут складана гаварыць адназначна. З аднаго боку з ім мы перамаглі ў Вялікай Айчыннай, а з другога адбываліся рэпрэсіі. Аднак можа гэта ўсё рабіў і не ён. У яго ўсё ж такі Берыя быў і астатнія памагатыя. Магчыма яны перашкаджалі яму працаваць.

Таццяна Пятроўна Бур’як, 58 год, прыбіральнік вуліц:

Падчас вайны ён паводзіў сябе не дрэнна. У гэтым яму трэба аддаць належнае. Але ён загубіў вельмі шмат добрых і ні ў чым не вінаватых людзей.

Аляксей, 28 год, кіроўца аўтамабіля:

Мне Сталін нічога дрэннага не зрабіў. Канешне, рэпрэсіі, якія ён праводзіў гэта дрэнна. Перамога ў вайне гэта, канешне, вялікае дасягненне. Дзякуючы ёй народ быў вызвалены ад фашысцкага гнёту.

Ірына Пятроўна, 40 год, настаўнік:

Як учора казалі па тэлевізары, ён пабудаваў фабрыкі, заводы. Але тут два бакі медаля: адно што шмат добрага зрабіў, а другое якім шляхам гэта дасягалася. Кіраўнікам заўсёды цяжэй. Яны знаходзяцца між двума агнямі: ім трэба падняць эканоміку і адначасова людзям дагадзіць.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя