Домой Развлечения Як бабруйчане і госці горада сустрэлі Новы год (Відэа)

Як бабруйчане і госці горада сустрэлі Новы год (Відэа)





































Новы год даўно стала традыцыяй адзначаць на галоўнай плошчы горада. І гэты год не стаў выключэннем.

Сустрэўшы свята дома, людзі хутка накироўваліся на цэнтральную плошчу. Там, а першай гадзіне распачаўся канцэрт з удзелам тэатра песьні і танца «Шына-най». На сцэне забаўлялі публіку Дзед Мароз са Снягуркай і іншыя персанажы. На ўваходзе ўсіх абшуквалі супрацоўнікі міліцыі, якія пільнавалі, каб ніхто не мог пранесці алкаголь ці петарды. Аднак у самых знаходлівых эта атрымоўвалася Народ гуляў на плошчы амаль да самага ранку.

У другі святочны вечар вяселле працягвалася. І зноўку ўсіх радаваў тэатр песні і танца «Шына-най». Для маленькіх дзетак быў праведзены конкурс вершаў, пасля якога кожны атрымаў салодкі падарунак ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Зноўку міліцыя сачыла за праносам забароненых рэчаў, аднак петарды ўсё адно ўзрываліся, а алкаголь праносіўся, аб чым сведчылі пустыя бутэлькі на плошчы пасля заканчэння канцэрта. Напрыканцы вечара было абвешчана, што пасля канцэрта ніякіх урачыстых салютаў ці феерверкаў не будзе.

Некалькі чалавек было затрымана, кажа маёр міліцыі спадар Аляксандр Сідараў, але ніякіх сур’ёзных здарэнняў не было.

Супрацоўнікі Хуткай медычнай дапамогі, якія дзяжурылі на плошчы, паведамілі, што ніякіх надзвычайных сітуацый не здаралася.

Артыстка тэатра і песні «Шина-най» Кацярына Бяспанская адзначыла:

Выдатны канцэрт! Учора была ў Магілеве, дык там было сумна. Елка нейкая нязграбная, непрыгожая. А Бабруйск мне вельмі спадабаўся. Ціхі, сямейны горад (а сама я з Оршы) Вельмі хачу адзначыць нашага кіраўніка спадарыню Алу Ефіменка, без яе намаганняў такога канцэрта не атрымалася б.

Трэці дзень свята быў прысвечаны дзецям, якіх забаўлялі розныя казачныя персанажы. Міліцыі ў той дзень не было бачна. Ніхто не абшукваў на ўваходзе. Дзетак трэці дзень запар частавалі салодкімі ласункамі

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя