Домой Общество «Я не тэрарыст – я журналіст»

«Я не тэрарыст – я журналіст»

27 сакавіка ў рэдакцыі газеты “Бобруйский курьер” прайшло паседжанне журналісцкага прэс-клуба.

Тэму прэс-клуба “Я не тэрарыст — я журналіст” прапанаваў Анатоль Санаценка (галоўны рэдактар “Бобруйского курьера”). У ім прынялі ўдзел госці з РГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” — намеснік старшыні арганізацыі Андрэй Бастунец, галоўны рэдактар часопіса “Абажур” Уладзімір Дзюба і мясцовыя журналісты.
На паседжанні ўзнімаліся пытанні значнасці журналісцкай прафесіі ў грамадстве і парушэння правоў журналістаў: напрыклад, размова шла аб прымусовым зняцці адбіткаў пальцаў. Гаварылася пра тое, што павінен рабіць і на што мае права чалавек у такіх сітуацыях, як пазбегнуць парушэння сваіх правоў. Некаторыя з прысутных распавялі гісторыі пра тое, як парушаліся іх правы і як яны з гэтым змагаліся.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя