Домой Анатолий Санотенко Я больш не ведаю ці я люблю яе…

Я больш не ведаю ці я люблю яе…

                                                          Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Пачатак Літаратурнага марафона імя Апалінэра (17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

З ранніх вершаў

 

        ***

Я больш не ведаю ці я люблю яе** 

Ці гэта проста мой зімовы грэх

У небе дождж я ў паліто ў кашнэ

Не не любовь а толькі рэха

Мае каханні гінуць праз мяне

 

***

Je ne sais plus ni si je l’aime

Ni si l’hiver sait mon péché

Le ciel est un manteau de Iaine

Et mes amours s’étant cachs

Périssent d’amour en moi-même

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Упершыню надрукавана ў пасмяротнай кнізе Апалінэра «Меланхалічны вартавы» (1952), цыкл «Стаўло» (1899 г.)

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя