Домой Общество Хто ў Чэрыкаўскім раёне гаспадар?

Хто ў Чэрыкаўскім раёне гаспадар?

Пра гэты выпадак і сёння шэпчуцца ў Чэрыкаўскім раёне. Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка непасрэдна ў ходзе пасяджэння выканкама прычапіўся (іншае слова падабраць складана) да сваёй намесніцы — Анжэлы Новікавай, якая курыруе пытанні ідэалогіі, і запатрабаваў ад яе «пакінуць памешчэніе»,- піша «Тут i цяпер» .

Старшыня райвыканкама рэзка паставіўся да таго, што спадарыня Новікава не паехала, як усе астатнія работнікі выканкама, на падмогу калгасу. Спасылкі намесніцы на тое, што яна была на той час хворая, не задаволілі Мікалая Кадаценку. Ён, як многія ў раёне ведаюць, увогуле не прызнае ніякіх пярэчанняў. Вось і «выставіў» намесніцу — жанчыну, дарэчы! — з кабінета. Яна, праўда, адмовілася гэта зрабіць. Тады начальнік запатрабаваў ад начальніка міліцыі, які па сваім службовым абавязку прысутнічае на пасяджэннях райвыканкама, дапамагчы Новікавай пакінуць кабінет. Той адмовіўся (варта адзначыць, досыць разгублены распараджэннем). А Мікалай Кадаценка не супакойваўся: наступным, каму ён даў загад выставіць Новікаву з кабінета, быў пракурор раёна. У салідарнасць з палкоўнікам міліцыі Кажамякіным пракурор Стральцоў таксама не стаў гэтага рабіць…

Чым скончылася? Ды прасцей не бывае, калі хто ведае класічную тэорыю і практыку развіцця канфліктнай сітуацыі. Са словамі «Тады я сыду!» пасяджэнне пакінуў сам гаспадар кабінета — старшыня райвыканкама.

Такім чынам, пасяджэнне закончылася само па сабе. А што тычыцца Анжэлы Новікавай, то яна літаральна праз некалькі дзён пайшла ў адпачынак… Чыноўнікі ж тым часам, ды і не толькі яны, чакаюць развіцця сітуацыі. Лічыцца, што сп. Кадаценка не прабачыць сваю намесніцу. Пра тое, ці павінна яна прабачыць начальніка, і гаворкі не ідзе.

Мікалай ЦАРКОЎ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя