Ханука (Відэа)

Ханука (Відэа)

ПОДЕЛИТЬСЯ







Традыцыйна на пераднавагодні перыяд прыпадае габрэйскае свята Ханука, адзначаюць якое цягам васьмі дзён. Ханука — адно з самых вясёлых габрэйскіх святаў, сімбалізуючых перамогу святла над цемрай, волі над няволей, свята жыцця, радасці і агню. Сваймі каранямі яно сягае ІІ ст. да н. э. Паводле падання, калі Іерусалім вызвалілі ад грэкаў, то для асвятлення бажніцы знайшлі такую колькасць алівы, якой хапіла б толькі на суткі. Але стаўся цуд — і яе хапіла на 8 дзён, за якія паспелі зрабіць новай алівы. У памяць пра гэты цуд і ўзнікла свята Ханука.

Ужо не першы год габрэйская суполка Бабруйска святкуе Хануку, але летась з нагоды свята ўпершыню тут правялі Хэўруту — адукацыйную імпрэзу, падчас якой усе ахвотныя маглі пазнаёміцца з ханукальнымі традыцыямі. Бабруйчане выйгралі грант на ашуканне Хэўруты у дабрачыннай арганізацыі “Джойнт”. Бабруйск — першы горад пасля сталіцы, дзе увогуле Хэўрута ладзіцца. Толькі на працягу 2-х асноўных дзён ў імпрэзе узялі ўдзел каля 400 чалавек ва ўзросце ад палутара да 90 гадоў.

Вялікі святочны канцэрт прайшоў 25 снежня у кінатэатры “Мір”. На ім распавялі аб гісторыі ўзнікнення гэтага свята, запалілі ханукальныя свечкі. Акрамя самадзейных калектываў Бабруйска, у канцэрце ўдзельнічаў жаночы вакальны ансамбль “Дзівас” з Менску. На наступны дзень у памяшканні габрэйскай суполкі праводзіліся розныя майстар-класы, дзе ўдзельнікі (у асноўным — дзеці) навучаліся ханукальным танцам і песням, разгульваць ханукальныя сцэны, майстэрству ляпіць ханукальныя свечкі, складаць ханукальныя вершы ў конкурсе бурімэ. Напрыканцы ўсіх чакаў розыгрыш бяспройгрышнай латарэі ды салодкія пончыкі з сокам.

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ