Домой Міхаіл Ларчанка Хакей — апошняе, што засталося? Ці можа яшчэ што ёсць

Хакей — апошняе, што засталося? Ці можа яшчэ што ёсць

Калі на вуліцы цёпла, мы вялікім натоўпам бяжым адпачываць удзень і піць піва на вуліцы ўвечары. Але на двары зіма, і чым сябе заняць доўгімі цёмнымі асенне-зімовымі вечарамі невядома.

Зразумела, што ўсе любяць спорт (раю, што можна абагуліць). Так вось, ёсць варыянт — наведаць хакейны матч. Нашу каманду трэба падтрымаць! Вельмі жадана пабачыць «Шыннік» у плэйоф. А тут яшчэ і Кубак Палесся пачынаецца.

Дарэчы, яшчэ не скончыўся футбольны сезон, можна схадзіць на апошняе спаборніцтва нашай «Белшыны» ў чэмпіянаце і на наступную гульню ў кубке Беларусі.

Па тэлебачанні будуць паказваць футбол, хакей, баскетбол, Алімпіаду і шмат іншых спартовых забаў.

Нарэшце памятаем пра тэатр, як жывы так і кіна-. Гэта заўсёды цікава і забаўляльна!

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя