28 студзеня на “Станцыі юных натуралістаў горада Бабруйска” праходзіў “Абласны конкурс устаноў пазашкольнага выхавання й навучання”.
Гэты конкурс праходзіць у некалькіх гарадах Магілёўскай вобласці. “Станцыю юных натуралістаў” наведала абласное журы, у склад якога ўваходзілі дырэктар цэнтра экалогіі выхаваўчай установы адукацыі “Цэнтра пазашкольнай работы” Л. Л. Шапілевіч, метадыст арганізацыйна-метадычнага аддзелу Н. П. Ластачка і многія іншыя.
Да гэтага мерапрыемства юныя натуралісты падрыхтавалі прэзентацыю, на якой распавялі аб працы сваёй станцыі і аб сваіх выхаванцах. Пасля прэзентацыі адбыўся міні-канцэрт у выкананні самых маленькіх натуралістаў станцыі.
Яўген ВАСЬКОВІЧ
Фота аўтара