Домой Происшествия Выяўлены махляры, якія ашукалі каля дзесяці банкаў

Выяўлены махляры, якія ашукалі каля дзесяці банкаў

У Бабруйску выяўлены махляры, якія ашукалі каля дзесяці банкаў.

Пачынаючы з 2008 года два бізнесоўцы бацька ды сын пачалі браць крэдыты ў розных банках на даволі вялікія сумы. Як толькі трэба было іх загасіць, яны бралі крэдыт у іншым банку. Гэткім махлярствам яны займаліся даволі доўга, бо на той момант яшчэ не было адзінай базы дадзеных, дзякуючы якой гэта злачынства можна было прадухіліць.

Даведаліся пра іхнюю дзейнасць, як распавяла нам старшы інспектар групы інфармацыі УУС Бабруйскага гарвыканкама Таццяна Гарбанюк, толькі тады, калі ў міліцыю пачалі звяртацца даручальнікі, з якімі афармляліся крэдыты.

Пасля таго, як даручальнікі звярнуліся ў міліцыю, махляры былі злоўленыя. Усе атрыманыя грошы яны выдаткавалі на куплю каштоўных рэчаў, аўтамабіляў і нерухомасці. Махлярам пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, іх маёмасць будзе канфіскавана.

Калі ідзеш у даручальнікі, адзначыла спадарыня Таццяна Гарбанюк, трэба быць упэўненым у чалавеку на сто адсоткаў і тады не будзе ніякіх праблемаў.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя