Домой Происшествия Выяўлена кантрабанда цыгарэт пад Бабруйскам

Выяўлена кантрабанда цыгарэт пад Бабруйскам

Бабруйскім міжраённым аддзелам кіравання Дэпартамента фінансавых расследванняў затрыманы жыхар Бабруйска, які нелегальна правозіў цыгарэты імпартнай вытворчасці.

Спадара Г. затрымалі падчас праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, а 2.50 гадзіне на аўтадарозе каля вёскі Прагрэс. Жыхар Бабруйска правозіў на аўтамабіле «MAZ-MAN» 12490 пачкаў імпартных цыгарэт, на якіх адсутнічалі маркіраваныя акцызныя маркі. Вырабленая прадукцыя аценьваецца ў 25 230 000 рублёў.

Складзены адміністрацыйны пратакол, тытунёвыя вырабы арыштаваныя і канфіскаваныя. Матэрыялы праверкі накіраваны ў суд.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя