Домой В стране Выстава «100 гадоў пасля Вялікай вайны: спадчына і памяць аб Першайсусветнай вайне...

Выстава «100 гадоў пасля Вялікай вайны: спадчына і памяць аб Першайсусветнай вайне (1914 -1918 гг.) у Беларусі і Еўропе»

выстава, Мінск, 100 гадоў пасля Вялікай вайны, спадчына і памяць, Першая сусветная вайна, 1914 -1918 гг., у Беларусі, у Еўропе 4 снежня (аўторак) у 19.00 адбудзецца адкрыццё выставы «100 гадоў пасля Вялікай вайны: спадчына і памяць аб Першай сусветнай вайне (1914 -1918 гг.) у Беларусі іЕўропе».

Месца правядзення: Галерэя Ў, вул. Кастрычніцкая, 19 (уваход з боку вул. Леніна з двара). Выстава будзе працаваць да 12 снежня з 12:00 да 21:00 (6 снежня зачынена).

У рамках выставы таксама пройдуць 5 публічных лекцый гісторыкаў і спецыялістаў з Беларусі і Германіі і тэатральная чытка (падрабязная інфармацыя ніжэй).

Выстава з’яўляецца вынікам супрацоўніцтва нямецкага і беларускага бакоў — Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі і Цэнтра публічнай гісторыі

Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

Канцэпцыя ECLAB наступная:

«Мы прапануем вам паглядзець на гісторыю «Вялікай вайны» (як яе называлі сучаснікі) не з пункту гледжання аналізу баявых дзеянняў, а праз оптыку сацыяльнай і культурнай

гісторыі. Нас цікавіць тое, што адбывалася з чалавекам на працягу 1914-1918 гг. і як трансфармаваліся розныя грамадствы еўрапейскіх краін пасля вайны. Мэта праекта –

вызначыць новыя пытанні, якія мы можам задаць сёння, разглядаючы гісторыю пачатку ХХ стагоддзя.

Асноўная частка экспазіцыі ўяўляе сабой выкананую з выкарыстаннем стылістыкі комікса і тэхнікі калажа візуальную гісторыю вайны і паслеваеннага перыяду.

З дапамогай двух персанажаў з сучаснасці вы можаце адкрыць для сябе розныя бакі гісторыі вайны: ад мілітарызму і нацыяналізму да пацыфізму і новай ідэі Еўропы, ад

гісторыі жаночай эмансіпацыі падчас вайны да гісторыі дзяцінства ў той час, ад феномена бежанцаў да змянення адносін да ваеннага гвалту і злачынстваў. У гэтай

гісторыі сабраны прыклады, узятыя з беларускага кантэксту і гісторыі іншых краін, якія ўдзельнічалі ў Вялікай вайне. Іншыя раздзелы выставы раскажуць пра тое, як мянялася памяць пра Першую сусветную вайну ў Беларусі і іншых краінах Еўропы на працягу ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў і якую ролю адыграла ў падзеях вайны прапаганда.

Мэта экспазіцыі і праекта ў цэлым — аб’яднаць мінулае і сучаснасць, крытычна разгледзець падзеі гісторыі на пачатку ХХ стагоддзя ў Беларусі і за яе межамі.

Праграма адкрытых лекцый і мерапрыемстваў выставы 4-12 снежня (Галерэя Ў, вул. Кастрычніцкая, 19, уваход вольны)

4 снежня | аўторак | 19:00

Адкрыццё выставы і тэатральная чытка ўрыўкаў з рамана Максіма Гарэцкага «На імперыялістычнай вайне» (Лабараторыя сацыяльнага тэатра ECLAB, рэжысёрка Валянціна Мароз).

5 снежня | серада | 19:00

Адкрытая лекцыя «Першая сусветная вайна ў савецкім кінематографе: галерэя кінавобразаў і інтэрпрэтацый» (Вольга Раманава, кіраўніца канцэнтрацыі «Масавая культура і медыа» ECLAB).

6 снежня, чацвер — выстава зачынена.

7 снежня | пятніца | 19:00

Адкрытая лекцыя «Ці ёсць альтэрнатыва дыскурсу мілітарызму ў пачатку 21-га стагоддзя?» (Вольга Шпарага, кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» ECLAB).

8 снежня | субота | 16:00

Адкрытая лекцыя «Перагружаны мір: канкуруючыя канцэпцыі сусветнага парадку ў 1918-1919 гг.» (доктар Ёрн Леанхард, прафесар сучаснай еўрапейскай гісторыі ўніверсітэта Фрайбурга, Германія, – адзін з вядучых нямецкіх гісторыкаў па тэме Першай сусветнай вайны; на нямецкай мове з перакладам на рускую).

9 снежня | нядзеля | 15:00

Адкрытая лекцыя «Беларусь паміж дзвюма войнамі: уплыў вынікаў Першай сусветнай вайны на міжваенную сітуацыю» (Сяргей Траццяк, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі, Інстытут гісторыі НАН РБ).

11 снежня | аўторак | 19:00

Адкрытая лекцыя «Камемарацыя смерці: ваенные некропалі Першай сусветнай вайны ў культурным ландшафце Беларусі» (Алеся Якубінская, кандыдат гістарычных навук, БНТУ)

——

З 15 па 22 снежня выстава будзе паказана ў Брэсце.

Месца правядзення:

Прастора КХ (Крылы Халопа), вул. Халтурына, 2/1. Выстава будзе працаваць з 15:00 да 19:00. Адкрыццё: 15 снежня ў 17:00.

У Брэсце будуць прапанаваны даклады нямецкага гісторыка Анікі Вальке (Вашынгтонскі ўніверсітэт у Сент-Луісе) на тэму правоў чалавека, бежанцаў і нацыянальных меншасцяў пасля Першай сусветнай вайны (16 снежня, 15:00, Прастора КХ) і Аляксандра Каркатадзе («Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой») на тэму «Брэст-Літоўская крэпасць у 1914-1915 гг.» (Прастора КХ, дата правядзення будзе апублікавана на сайце eclab.by).