Домой Выборы Выбары адбыліся, яўка — 80 адсоткаў

Выбары адбыліся, яўка — 80 адсоткаў

Адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Яўка па краіне склала, як і заяўлялі, амаль 80% выбарнікаў.

Па Бабруйску карціна, па папярэдніх дадзеных, прыкладна такая ж самая яўка склала каля 80%. Каля 30 з іх прыйшло на датэрміновае галасаванне, астатнія ж 50% прагаласавалі ў дзень выбараў. Усе бабруйчане, як адзін, вераць у гэтыя лічбы.

Заяў наконт парушэнняў удзень пакуль не паступала, распавёў нам у панядзелак старшыня гарадской выбарчай камісіі Уладзімір Вяткін. Што было ўвечары дня выбараў, мы пакуль сказаць не можам.

Дарэчы, у якасці назіральніка Бабруйск наведаў часова павераны амбасадар Эстоніі ў Беларусі. Ён папрысутнічаў на некалькіх участках горада.

Па папярэдніх дадзеных, дэпутатамі мясцовых Саветаў па Бабруйску сталі чатыры партыйных кандыдата. Але ўсе гэтыя лічбы могуць крыху змяніцца, бо канчатковыя дадзеныя стануць вядомы пасля выхада газеты.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя