Домой Міхаіл Ларчанка Вяртанне і ўзнагароды

Вяртанне і ўзнагароды

Ну вось і дайшлі рукі да блогу. Вярнуўся я з Берліну больш за тыдзень таму, але па суб‚ектыўных абставінах не меў часу напісаць.

Шлях да сталіцы Нямеччыны прайшоў без усялякіх накладак (акрамя таго, што самалёт з сярэдніх памераў Боінгу змянілі на маленькі Фокер) і ўжо ў гадзін у дня я быў у аэрапарту Тегель. Жыў у знаёмага недалёка ад цэнтру.

Так як гэта не першы мой "трэвэл" у Берлін, то разглядаць мясцовыя каларыты не было маёй галоўнай мэтай. Амаль увесь час я праводзіў дома ці ў якім-небудзь пабе, дзе піў піва і слухаў музыку з сябрамі.

Берлін весь занесены снегам, а колькасць будаўніцтв у цэнтры гораду перавышае, напэўна, агульную колькасць будынкаў у якіх-небудзь Асіповічах. Але народ гэта не хвалюе і турыстаў не пужае.Іх (турыстаў), дарэчы, вельмі шмат, асабліва японцаў. Вось цікава: чаму ім не сядзіцца на сваіх выспах.

6-га лютага прыняў непасрэдны ўдзел у прэзентацыі часопісу "Беларусь знутры і звонку". Выступаў і адказваў на пытанні, якія датычылісь беларускай мовы.

У Бэрліне выйшаў часопіс Belarus Inside-Out

Потым ізноў проста бавіў час: размаўляў з людзямі, заводзіў новыя карысныя і не вельмі знаёмствы.

Пасля прыезду на Радзіму даведаўся, што павінен атрэмаць падзячны ліст ад БАЖ за фотаздымкі з прэс-туру па Чарнобыльскай зоне. З гэтай нагоды ўчора наведаў Мінск, дзе ва ўрачыстым становішчы гэтую падзяку і атрымаў.

Злева направа: Андрусь Клікуноў, Міхась Ларчанка, Ларыса Насановіч, Кастусь Лашкевіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя