Домой Спорт Вялікі хакей завітае ў Бабруйск

Вялікі хакей завітае ў Бабруйск

У рамках «Еўравыкліку» згуляюць зборныя Беларусі і Нарвегіі

28 красавіка ў рамках «Еўрапейскага хакейнага выкліку» ў нашым горадзе адбудзецца матч нацыянальных зборных Беларусі і Нарвегіі. «Еўрачэлендж» або «Еўрапейскі хакейны выклік» – гэта таварыскія сустрэчы паміж нацыянальнымі камандамі, якія праходзяць у рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі з шайбай. У турніру няма афіцыйнага рэгламенту, не вядзецца падлік ачкоў, а значыць – няма пераможцаў і месцаў у турнірнай табліцы.

Улічваючы, што да старту сусветнага першынства застаецца ўсяго толькі тыдзень, то склады лядовых дружын будуць блізкія да баявых і аптымальных. Напярэдадні, 27 красавіка адбудзецца першая гульня гэтых супернікаў – у Жлобіне. А на лядовай пляцоўцы «Бабруйск-Арэны» свае клюшкі беларуская і нарвежская каманды скрыжуюць а 19-й гадзіне суботы. Кошт квіткоў 4-6 рублёў.

 

Антон Пуціла

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя