Домой Общество Вялікдзень – у Бабруйску. Як гэта было…

Вялікдзень – у Бабруйску. Як гэта было…

бабруйскія каталікі, ВялікдзеньУ гэтым годзе Каталіцкі Касцёл адсвяткаваў Вялікдзень 1 красавіка. Пасха – галоўнае свята літургічнага календара не толькі каталікоў, а і ўсіх хрысціянскіх канфесій.  У гэты дзень узгадваецца Ўваскрасенне Езуса Хрыста, Які такім чынам паказаў, што перамог смерць, і што такі ж шлях Бог прыгатаваў для ўсіх нас – уваскрасенне да вечнага жыцця.

бабруйскія каталікі, Вялікдзень

бабруйскія каталікі, Вялікдзень  Вялікадню папярэднічае саракадзённы Вялікі пост. А непасрэдная падрыхтоўка да Пасхі пачынаецца за тры дні да яе, у Вялікі чацвер.

У каталікоў традыцыйна позна ўвечары ці ноччу з Вялікай суботы на Велікодную нядзелю праходзіць Вігілійная Імша. А з самай раніцы ў нядзелю – святочная літургія з так званай рэзурэкцыйнай (ад лацінскага «resurrection» – уваскрасэнне) працэсіяй, якая пакліканая засведчыць свету пра Ўваскрасенне Хрыста.

Сёлета бабруйскія каталікі былі змушаныя адмовіцца ад традыцыйнай працэсіі, бо вакол касцёла занадта мокра і брудна. Як распавёў ксёндз-пробашч Андрэй Яркавец парафіянам падчас Святой Імшы, нягледзячы на падсыпанне пяску, лепш не стала. Таму, каб не мясіць бруд у калужынах, працэсію правялі ў касцёле.

бабруйскія каталікі, Вялікдзень бабруйскія каталікі, Вялікдзень

бабруйскія каталікі, Вялікдзень Таксама ксёндз-пробашч распавёў, што тыдзень таму на жанчыну з дзіцём, якія заходзілі ў касцёл, ледзь не звалілася цэгла з будынку адміністрацыі ААТ «Бабруйскбудкомплекс», што прыбудаваная да касцёла. На шчасце, кусок цэглы ўпаў побач. Пасля здарэння цягам тыдня над уваходнымі дзвярыма ўсталявалі казырок. Пробашч бабруйскай парафіі раней неаднаразова казаў, што суседства касцёла з занядбаным адміністрацыйным будынкам становіцца небяспечным .

 

бабруйскія каталікі, Вялікдзень Наступны пасля Вялікадня тыдзень – святочны, так званая «Велікодная актава». Скончыцца яна ў нядзелю 8 красавіка Святам Божай Міласэрнасці. У гэты ж дзень адзначаць Пасху будуць праваслаўныя хрысціяне.

Другі дзень Пасхі – панядзелак – выходны ў большасці заходніх краін. У Беларусі гэты дзень быў таксама непрацоўным да 1998 года, калі Аляксандр Лукашэнка скасаваў гэтую практыку.

 

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя