Домой Общество «Вуліцы Васіля Быкава — быць»

«Вуліцы Васіля Быкава — быць»

17 чэрвеня ў Бабруйску прайшла моладзевая акцыя мясцовых актывістаў кампаніі «Гавары праўду» «Вуліцы Васіля Быкава быць».

Маладыя людзі, ак-тывісты кампаніі «Гавары праўду», збіралі подпісы пад зваротам з просьбай надаць імя Васіля Быкава адной з вуліц ці плошчаў горада Мінска ў шматлюдных месцах на гарадскіх плошчах Леніна і Перамогі, на рынках і ў гандлёвых дамах. Жыхары Бабруйска ахвотна ставілі свае подпісы пад зваротам. За дзень у межах акцыі моладзевыя актывісты сабралі 600 подпісаў за наданне імя Васіля Быкава адной з вуліц ці плошчаў горада Мінска.

Па словах актывісткі кампаніі «Гавары праўда» з Бабруйска Алены Медзвядзёвай, збор подпісаў за ўвекавечванне памяці Быкава будзе працягнуты і далей.

Таксама ў Бабруйску адбылася сустрэча, прысвечаная памяці Васіля Быкава. Падчас сустрэчы быў прэзентаваны новы мультымедыйны дыск «Радыё «Свабода»: «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому».

Сустрэча праходзіла ў мясцовым грамадскім цэнтры на вуліцы Кастрычніцкай, 33. Удзель-нічала ў сустрэчы больш за пяцьдзесят чалавек.

Прэзентавалі дыск у Бабруйску дырэктар беларускай службы радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук і журналіст Ягор Маёрчык.

Бабруйскія актывісты кампаніі «Гавары праўду» прынялі актыўны ўдзел у правядзенні сустрэчы. Падчас сустрэчы прысутным былі раздадзены інфармацыйныя матэрыялы аб кампаніі, збіраліся подпісы пад зваротам з просьбай надаць імя Васіля Быкава адной з вуліц ці плошчаў горада Мінска. Аляксандру Лукашуку была падаравана кніга Уладзіміра Някляева.

Актывістка кампаніі «Гавары праўду» Алена Медзвядзёва паведаміла прысутным, што ў межах акцыі «Вуліцы Быкава быць» толькі за адзін дзень у Бабруйску было сабрана шэсцьсот подпісаў за тое, каб у сталіцы нарэшце з’явілася вуліца імя Васіля Быкава.

Дырэктар беларускай службы радыё «Свабода Аляксандр Лукашук выказаў свае ўражанні так: «Сёння на вуліцах Бабруйска было сабрана 600 подпісаў за наданне імя Васіля Быкава адной з вуліц у Беларусі. Аказалася, што Бабруйск не менш чым Горадня горад Быкава».

Багдан ІВАНОЎ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя