Домой Общество «Восень майго жыцця» (Відэа)

«Восень майго жыцця» (Відэа)

Напрыканцы мінулага году ў габрэйскім супольным дабрачынным цэнтры «Хэсэд» пачаў працаваць праект «ETA (Емона, тіква, ахава (Вера, надзея, любоў))». Каля сто пажылых чалавек розных нацыянальнасцяў 4 разы на тыдзень удзельнічае ў мерапрыемствах, якія ажыццяўляюцца ў межах праекту. Ён быў створаны, калі бабруйская габрэйская суполка перамагла ў конкурсе, абвешчаным нямецкім фондам «Памяць, адказнасць, будучыня». Фонд ставіць сваёй мэтай аднаўленне актыўнасці, прадухіленне фізічнай і духоўнай дэградацыі пажылых людзей. Дагэтуль фонд актыўна дзейнічаў у Расеі і Ўкраіне. Толькі ў мінулым годзе ён пачаў працаваць у Беларусі.

Праект прадугледжвае цэлы шэраг праграм: дзённы цэнтр «Восень майго жыцця» (для жанчын — самаробка, для мужчын — шашкі, шахматы і інш.), група здароўя «Здароваму ўсё выдатна!», ток-шоў «Часы, норавы!», экскурсіі «Мой горад, у якім я жыў і кахаў», рэпетытарства на хаце «Мы патрэбны адзін аднаму» і культурніцкая праграма «Я люблю цябе, жыццё!» (тэатральная, музычная гасцёўня, сустрэчы з цікавымі людзьмі, спевы). Удзельнікі праекту, якія не з’яўляюцца габрэямі, таксама могуць наведваць у цэнтры іншыя праграмы габрэйскага накірунку. Негледзячы на тое, што ідэя гэтага дабрачыннага праекту вельмі простая і ляжыць на паверхні, здаецца, аналогаў яе ў Беларусі пакуль няма. Чаму дзяржава не можа паклапаціцца аб сваіх старых, і што дае людзям, якія ўступілі ў пару восені свайго жыцця, гэтая рэальная прапанова?

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя