Домой Анатолий Санотенко Вось паслухайце – нейкія спевы…

Вось паслухайце – нейкія спевы…

                        Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак – 17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклад, Анатоль Санаценка

 

У ЧАКАННІ

Вершы 1911-1918 гг. з пасмяротных зборнікаў. Цыкл з пасланняў да Лу

 

                    ***

Вось паслухайце нейкія спевы**

Медалі́ там пяюць і жаўнеры

І паўсюль пахавальны там звон

Водар ландашаў бэзу як сон

Мерцвякі з дамавін падымаюцца

                                    Бо салдатам ў зямлі нават марыцца

Пра каханне якое пайшло

Ў тагаіснасць дзе Бог і святло

 

                        ***

    Mais écoutez-les donc les mélopées

    Ces médailles si bien frappées

    Ces cloches d’or sonnant des glas

    Tous les muguets tous les lilas

    Ce sont les morts qui se relèvent

    Ce sont les soldats morts qui rêvent

    Aux amours qui s’en sont allés

        Immaculés

        Et désolés

 

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Верш пасланы Лу 15 траўня 1915 года.

Апублікаваны пасля смерці Апалінэра, у зборніку «Вершы для Лу» (1947).

На беларускую мову раней не перакладаўся.