Домой Общество Віктарам Бузінаевым зацікавіліся супрацоўнікі КДБ

Віктарам Бузінаевым зацікавіліся супрацоўнікі КДБ

Віктарам Бузінаевым зацікавіліся супрацоўнікі КДБ

Лідэра бабруйскай суполкі АГП Віктара Бузінаева ўжо двойчы спрабавалі дапытаць — у аддзяленні КДБ і па тэлефону.

Ад палітычнага актывіста дабіваюцца прызнання, што ён удзельнічаў у акцыі, якая праходзіла ў Мінску 19 снежня. Першы раз Віктара Бузінаева выклікалі ў бабруйскае аддзяленне КДБ 10 студзеня. Ён адмовіўся адказваць на пытанні без прад’яўленых фактаў яго ўдзелу ў акцыі. Пасля гэтага сябра АГП спрабавалі запалохаць адказнасцю за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, прапаноўвалі падпісаць паперу, у якой сцвярджалася, што ён адмаўляецца надалей ездзіць на акцыі апазіцыі. Але гэтую паперу Віктар Бузінаеў таксама не падпісваў, бо палічыў, што гэта парушае яго правы і сабоды, гарантаваныя Канстытуцыяй.

Другі раз выбіць прызнанні з бабруйскага лідэра АГП спрабавалі па тэлефону. Вечарам 11 студзеня яму патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам РАУС Маскоўскага раёна г.Мінска

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя