Домой Анатолий Санотенко ВЕЖА

ВЕЖА

  Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак –17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

З кнігі «Каліграмы»

 

             ВЕЖА

                            А R.D.

   З поўначы на поўдзень

   Зеніт надзір**

   І гучныя крыкі Ўсходу

   Акіян брыняе на Захадзе

   Круглая вежа

   Звернутая да іх

 

          TOUR

                          A R.D.

    Au Nord au sud

    Zénith Nadir

    Et les grands cris de l’Est

    L’Océan se gonfle à l’Ouest

    La Tour à la Roue

    S’adresse

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Надзір – кропка нябеснай сферы, якая знаходзіцца пад гарызонтам, супрацьлеглая зеніту.

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.