Домой Новости Велаквэст і экскурсія па габрэйскаму Бабруйску: як цікава адзначыць дзень народзінаў свайго...

Велаквэст і экскурсія па габрэйскаму Бабруйску: як цікава адзначыць дзень народзінаў свайго горада

дзень горада, велаквэст, экскурсія, габрэйскі, Бабруйск  Ужо ў бліжэйшую нядзелю, 28 красавіка тайм-клуб «1387» ужо другі раз запрашае адсвяткаваць нефармальны дзень горада.

Дата для свята абраная невыпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 1387 годзе Вялікі князь Літоўскі Ягайла перадаў свайму брату Скіргайле грамату, у якой упершыню з вядомых пісьмовых крыніц згадваецца Бабруйск.

У праграме:

12.00 – велаквэст «Я люблю Бабруйск» ад «Encounter». Каб паўдзельнічаць, трэба зарэгістравацца па спасылцы. Узровень складанасці: навічок. Пры сабе трэба мець мабільныя тэлефоны з поўнай батарэяй з доступам да інтэрнэту. Пераможцы велаквэста атрымаюць прызы.

13.00 – шпацыр па Бабруйску з Алегам Красным. Экскурсія пра другую палову ХІХ – пачатак ХХ стагоддзяў. Рэгістрацыя на шпацыр па тэлефоне: +375 29 782 51 15.

15.00 – Жывая Бібліятэка. Ужо традыцыйны для тайм-клуба фармат. Для тых, хто яшчэ ні разу не наведваў – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест кніг выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовыя адказваць на пытанні. «Кніга» – гэта чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для большасці лад жыцця ці светапогляд. Рэгістрацыя не патрабуецца.

16.00 – воркшоп «Акварэльны Бабруйск». Бабруйск – горад, напоўнены цудоўнымі дамамі, вулачкамі. У Дзень народзінаў Бабруйска у кожнага будзе магчымасць стварыць свой уласны акварэльны скетч з улюбёнымі месцамі нашага горада. Вядучая: Дар’я Роскач, мастачка, якая любіць эксперыментаваць з рознымі мастацкімі матэрыяламі. Рэгістрацыя па тэлефоне: +375 29 782 51 15.

16.00 – танцавальны майстар-клас па народных танцах Бабруйшчыны. Рэгістрацыя не патрэбная.

18.00 – акустычны вечар. Музыкі-пачаткоўцы, бабруйчане, якія проста любяць музыку падзеляцца з гасцямі сваёй творчасцю, зробяць музычны падарунак гораду. Рэгістрацыя не патрэбная.

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны.

Адрас: тайм-клуб «1387», вул.Чангарская, 54.