Домой Культура Вечар памяці

Вечар памяці

У САШ № 20 18 мая прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова.

У гонар знакамітага беларускага пісьменніка, які нарадзіўся ў Магілёўскай вобласці, былі праведзены чытанні рэфератаў на тэматыку жыцця Аркадзя Куляшова, яго творчага шляху, аб яго сяброўскіх адносінах з Аляксандрам Твардоўскім. Потым была паказана кінастужка пра пісьменніка, якую зняла дачка паэта — Валянціна Куляшова. На вечарыне выступілі кандыдаты філалагічных навук Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Аркадзя Куляшова — Яраслаў Клімуць і Мікалай Караткоў.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя