Домой Анатолий Санотенко ВАСЬМІНОГ

ВАСЬМІНОГ

                                                         Гіём Апалінэр

                                          (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

                                        Бестыярыюм, або картэж Арфея

 

Пачатак:  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya- giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка
Гравюра Рауля Дзюфі

 

ВАСЬМІНОГ

Восем рук і ўсё ў чарніле,

Смокча кроў і даспадобы

Гэты смак яму і сіла… –

Монстар на мяне падобны.

   Le poulpe

Jetant son encre vers les cieux,
Suçant le sang de ce qu’il aime
Et le trouvant délicieux,
Ce monstre inhumain, c’est moi-même.

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.