Домой Аляксей Ненадавец Варажбіт і ваўкалак

Варажбіт і ваўкалак

Пачатак у мінулым блоге.

 

варажбіт і ваўкалак беларуская міфалогія

Англiйскi даследчык Э. Тайлар пiсаў адносна гэтага: «У часы Аўгусцiна варажбiты пераконвалi сваiх клiентаў, што пад уздзеяннем вядомых iм слоў яны могуць ператварыць iх у ваўкоў, i ў параўнаўча яшчэ недалёкiя часы згадвалася выкарыстанне для гэтай мэты мазi.  Старажытнаскандынаўскiя сагi згадваюць пра ваўкоў-пярэваратняў i «аб мяняючых свой воблiк», якiя лютавалi страшэнна, асаблiва падчас найбольшага ўплыву нячыстай сiлы.

Датчане бачылі пярэваратня ў чалавеку, у якога сыходзiлiся бровы –  гэта надавала яму падабенства з матыльком – адвечным вобразам душы, якая гатова паляцець i ўвайсцi ў iншае цела.

У апошнi год вайны паміж шведамi i рускiмi жыхары Кальмара сцвярджалi, што шматлікiя ваўкi, якiя наваднiлi гэтую мясцовасць, былi нiшто iншае, як пераўвасобленыя шведскiя палоннiкi.

Ад легенды Герадота пра неўраў мы можам прасачыць гэтую ідэю на славянскай глебе, дзе гаварылася пра лiвонскiх варажбiтоў, якія, купаючыся ў рацэ, на 12 дзён ператваралiся ў ваўкоў.

У славян было шырока распаўсюджана павер’е, што ваўкi, якiя ў лютыя зiмы нападаюць на людзей, – гэта нiхто iншы, як «вiлкалакi» – людзi, якiх пераўвасобiлi ў ваўкоў пад уздзеяннем чараўнiцтва.

У Германii, асаблiва на Поўначы, да гэтага часу не знiклі апавяданнi пра воўчыя паясы, лiчаць, што ў снежнi не трэба размаўляць пра ваўкоў, называць iх па iмёнах, бо ў адваротных выпадках могуць разарваць пярэваратнi.

Англiйскае слова «вервольф» адцюстроўвае старажытнае павер’е гэтай краiны, i калi на працягу стагоддзя яно iграла нязначную ролю ў англiйскiх народных паданнях, то гэта не трэба прыпiсваць недахопу павер’я, а, хутчэй за ўсё, – недахопу ваўкоў».

Меў рацыю Ф. Буслаеў, калi сцвярджаў, што «паданнi класiчных народаў пра сiрэнаў, кентаўраў, фаўнаў былi змешаны з нацыянальнымi вераваннямi ў пярэваратняў-ваўкоў, цi ваўкалакаў…

Такiм чынам у гэтай невыразнай вобласцi сярэднявечных вераванняў народнае непрыкметна пераходзiла ў запазычанне i гэтае запазычанае, гэткае ж прыгожае i незвычайнае, лёгка падраблялася пад народнае».

Трэба адзначыць, што патрыярхальныя людзi на працягу некалькiх стагоддзяў, а пасля i тысячагоддзяў вельмi часта «прыкрывалiся» воўчай шкурай як у прамым, так i ў пераносным сэнсе слова ў пошуках сiлы, вынослiвасцi, храбрасцi, нестамляльнасцi, а найболей, мабыць, беспакаранасцi.

Толькi гэтае празмернае памкненне да таго, каб дзейнiчаць беспакарана, прывяло да зусiм iншага выніку – лiкантрапii – стану душы, знаходзячыся ў якiм, чалавек адчувае сябе сапраўдным воўкам i становiцца з гэтай нагоды сацыяльна небяспечным, здольным на любое гвалтоўнае дзеянне цi на забойства.

Вялiся ў гэтым напрамку i тэалагiчныя спрэчкi, якiя завяршалiся вынiкам, што д’ябал не ператварае чалавека ў воўка, а толькi ахутвае яго воблакам i прымушае iншых бачыць у iм звера. Нараджаецца пярэварацень ад нармальнай жанчыны, якая, праўда, грашыла з… чортам. Цi пярэваратнем. Толькi яна зацяжарыла i ўжо нiчога нельга выправiць – дзiця належыць цёмным сiлам.

Больш звычайны выпадак з’яўлення на свет пярэваратня – калi ў чалавека ўвайшоў д’ябал i кiруе ягонай душой.

У абодвух выпадках ахвяра нiякай сiлай волi не можа справiцца з ракавой метамарфозай.

Можна таксама заразiцца лiкантрапiяй падчас кантакту з пярэваратнем – праз парэз скуры, калi туды трапляе слiна чалавека-звера, цi ад укусу.

У некаторых усходнееўрапейскiх паданнях на пярэваратня няма нiякай управы – нават крыжам нельга запалохаць ці адвадзiць.

Асаблiвыя выпадкi пярэваратнiцтва, – калi зло само шукае выйсце з чалавека, i ён сам iмкнецца стаць страшыдлам. Падчас гульбiшчаў ведзьмаў такiя людзi на перакрыжаваннях дарог ці на ўскрайках лесу пакiдаюць зблытаныя каўтуны (валасы, кавалачкi скуры, кропелькi крывi). Д’ябал старанна збiрае ўсе гэтыя паднашэннi i адорвае нягоднiкаў асаблiвым уціраннем, якое складаецца з частак жабы, змяi, вожыка, лісіцы i, канешне ж, воўка.

У поўню той, каму ўцерлi гэтую мазь, становiцца пярэваратнем. У быту яго можна пазнаць па запаўшых вачах, якiя свецяцца ў цемры, па шалудзiвых нагах, па поўсці на далонях, па тым, што ўказальныя пальцы ў iх даўжэй за сярэднія, а пры маладзiку ў iх на сцягне выступае выразны таямнiчы знак.

Таксама прыкметай ваўкалака, як i героя-воўка, паводле паданняў усходнiх славян, з’яўляецца прыкметная ад самага нараджэння «воўчая поўсць».

Вядомы даследчык беларускай этнаграфii i фальклору П. Шпiлеўскi прысвяціў тэме пярэваратняў у нашай мiфалогii асобную працу, якая так i называецца «Исследование о вовколаках». Вельмi цiкава ён разважае пра паходжанне гэтага вобраза не толькi ў беларускай народнай творчасцi, але i ўвогуле на ўсёй славянскай прасторы.

«Ваўкалака (цi ваўкалека), – пiсаў вучоны, – пярэварацень, г. зн. чалавек, якога ператварыў хто-небудзь цi ператварыўся сам па сабе, па ўласнаму жаданню, у воўка».

На Украiне iснуюць паданнi пра ваўкалакаў – аднавокiх i нават сiнявокiх лахматых пярэваратняў.

Адсюль  і сама назва слова: ваўкалака, ваўкалека, влъколекъ, вiўкалiк будзе азначаць: воўк-прадказальнiк, чараўнiк, якi мае сiлу i здольнаспь зачараваць, ператварыць кагосьцi ў воўка пры дапамозе якога-небудзь зелля. Тут значна звужаецца здольнасць якраз-такi ўсёмагутных напаўлюдзей-напаўваўкалакаў.

Ус. Iванаў падкрэслiвае, што «гэтае словазлучэнне («воўчая поўсць», – А. Н.) дазваляе растлумачынь народную этымалогiю назвы. Але найбольш старажытная назва гэтай формы, вiдаць, складалася са значэння назваў воўка i мядзведзя (пруск. flok – мядзведзь, лiт. lokus).

Другой старажытнай назвай ваўкадлака (так у аўтара, – А. Н.) у славянскай мове было слова, створанае ад дзеяслова «vedati», «знать»: укр. «вiшун» (вовкун), «воўк- пярэварацень».

Агульнаславянскiм з’яўляецца ўяўленне пра тое, што ваўкалак з’ядае месяц цi сонца пры зацменнi («влъкадлаци луну изъедоша или солнце») у сербскiм рукапiсе ХIII стагоддзя».

Трэба адзначьщь, што назва пярэваратня ў розных народаў гучыць па-рознаму. Гэта i не здзiўляе. Але нават у роднасных славянскiх мовах яна абазначаецца рознымi словамi. Напрыклад, сербахарв. вукаўлак, ванкадлак, славен. волкодлак, балгар. вілколак, вьрколак. ст.-слав. влъкадлак, вурколакъ, польск. вілкодлек, чэш. вiкадлак i г. д.

Болей таго, нават у паасобна ўзятай беларускай мiфалогii пярэварацень мае некалькi назваў – ваўкалак, ваўкалака, ваўкулак, ваўкадлак, ваўкадлiна, ваўкадлышча, ваўкадлiца.

 

Працяг – будзе.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя