Домой В регионе «Вальс кветак» закружыў у першы дзень вясны

«Вальс кветак» закружыў у першы дзень вясны

«Вальс кветак», выстава, мастачка, Яніна Пінчук У Крэатыўнай прасторы «1387» адкрылася выстава бабруйчанкі Яніны Пінчук

У першы дзень каляндарнай вясны ў Бабруйску адбылося адкрыццё выставы твораў «Вальс кветак» бабруйскай пісьменніцы, паэтэсы і мастачкі Яніны Пінчук. Апошняя яе творчая іпастась не так вядома, як першыя дзве, але ў 2016 годзе ў тым жа Тайм-клубе «1387» ужо адбылася выстава яе мастацкіх работ, выкананых у тэхніцы батык.

«Вальс кветак», выстава, мастачка, Яніна Пінчук

«Вальс кветак», выстава, мастачка, Яніна Пінчук Батык прадстаўлены і ў новай экспазіцыі, але большая частка з 17-ці твораў – жывапісныя работы. Выстава цалкам адпавядае назве: у экспазіцыі – выключна малюнкі кветак, выкананыя у розных колеравых гамах, з розным настроем і ў розныя часы – сапраўдны вальс.

Прэзентацыю экспазіцыі праводзіла сама аўтарка. Цягам амаль гадзіны гучалі пытанні ад наведнікаў, на кожнае з якіх быў дадзены цікавы і вычарпальны адказ. Пытанні, дарэчы, працягваліся і пасля заканчэння афіцыйнай часткі імпрэзы, у прыватных гутарках, пасля таго, як гледачы змаглі падрабязней пазнаёміцца з творамі, прадстаўленымі ў экспазіцыі.

«Вальс кветак», выстава, мастачка, Яніна Пінчук

«Вальс кветак», выстава, мастачка, Яніна Пінчук «Вальс кветак», выстава, мастачка, Яніна Пінчук «Вальс кветак», выстава, мастачка, Яніна Пінчук «Вальс кветак», выстава, мастачка, Яніна Пінчук Выстава ў Крэатыўнай прасторы «1387» будзе экспанавацца на працягу месяца.

Наша даведка

Яніна Пінчук, беларуская пісьменніца. Нарадзілася ў 1991 г. у Бабруйску. Скончыла факультэт міжнародных адносін БДУ. Працуе на ААТ «Белшына». Аўтар цыкла апавяданняў «Горад мараў», прыгодніцка-фэнтэзійнай аповесці «Доппельгангер», рамана «Па той бок смутку», рамана «Мой генерал», а таксама казачнай аповесці El Gato», вершаваных зборнікаў «Фарбы душы», «Таемны фронт» і шэрагу мініяцюр.

Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Верасень».

 

Антон Пуціла
Фота аўтара