Домой В регионе Успаміналі і шанавалі Магдалену Радзівіл

Успаміналі і шанавалі Магдалену Радзівіл

У вёсцы Жорнаўка адбылося свята ў гонар знакамітай мецэнаткі.

7 ліпеня ў вёсцы Жорнаўка Асіповіцкага раёну адбылося свята ў гонар тутэйшай Магдалены Радзівіл. Свята пад назвай «Магдаленаўскія чытанні» у былым маёнтку мецэнаткі і асветніцы ладзіцца Асіповіцкім гісторыка-краязнаўчым музеем ужо другі год і прымеркавана да Дню народзінаў Магдалены.

У гэтым годзе, акрамя Асіповіцкага гісторыка-краязнаўчага музея, да падрыхтоўкі «Магдаленаўскіх чытанняў» далучыліся супрацоўнікі Асіповіцкай раённай бібліятэкі. Шмат цудоўных спеваў прагучала ў выкананні Народнага ансамблю народнай песні «Вязанка» з вёскі Вяззя.

успаміналі Магдалену Радзівіл, у вёсцы Жорнаўка, адбылося свята, у гонар знакамітай мецэнаткі, Асіповіцкі раён
Выступае Народны ансамбль народнай песні “Вязанка”

Прагучалі і купальскія песні, паколькі Народзіны вядомай барацьбіткі за адраджэнне Беларусі амаль супадаюць са святам Купалля, дарэчы, любімым святам самой Магдалены. Таксама свае аўтарскія песні прапанаваў увазе наведнікаў бард Андрэй Мельнікаў, прагучалі вершы мясцовых паэтаў.

успаміналі Магдалену Радзівіл, у вёсцы Жорнаўка, адбылося свята, у гонар знакамітай мецэнаткі, Асіповіцкі раён
Выступае бард Андрэй Мельнікаў

Адметнае месца ў імпрэзе заняла прэзентацыя кнігі «Vale! Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл», напісанай сталічным гісторыкам-краязнаўцам Віктарам Хурсікам. Пісьменнік родам з гэтых мясцін – станцыі Ўборак, якую ў свой час пабудавала Магдалена Радзівіл. Ён працаваў над сваім творам цягам 20-ці год, знайшоў і выкарыстаў у кнізе больш за 300 дакументаў з архіваў Літвы, Польшчы, Расеі і Беларусі…

 успаміналі Магдалену Радзівіл, у вёсцы Жорнаўка, адбылося свята, у гонар знакамітай мецэнаткі, Асіповіцкі раён
Аўтар кнігі “Vale! Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл” Віктар Хурсік

успаміналі Магдалену Радзівіл, у вёсцы Жорнаўка, адбылося свята, у гонар знакамітай мецэнаткі, Асіповіцкі раён

Паўтары гады таму ў прыгожым закутку вёскі Жорнаўка, які завецца Дуброва, намаганнямі супрацоўнікаў Асіповіцкага музея, шматлікіх спонсараў і валанцёраў быў усталяваны мемарыяльны камень у гонар Магдалены Радзівіл. Адзін з тых, хто ахвяраваў уласныя грошы на мемарыял – гэта старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

успаміналі Магдалену Радзівіл, у вёсцы Жорнаўка, адбылося свята, у гонар знакамітай мецэнаткі, Асіповіцкі раён
Мемарыяльны камень у гонар Магдалены Радзівіл

Дзякуючы намаганням энтузіястаў-краязнаўцаў, пра сваю знакамітую зямлячку добра памятаюць і мясцовыя жыхары. Падрабязней пра сельскае свята глядзіце ў нашым відэарэпартажы.

 

Антон Пуціла
Фота аўтара
Відэарэпартаж аўтара и Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя