Домой Спорт Усе бабруйчане перамаглі (Відэа)

Усе бабруйчане перамаглі (Відэа)

16 траўня ў нашым горадзе прайшлі паўфіналы Адкрытай лігі прафесійных баёў “Maxfіght”.

Упершыню “баі без правілаў” у беларускай лізе адбыліся пры такім вялізарным збеге народа: за двубоямі на трыбунах самага буйнога крытага спартовага будынка страны “Бабруйск-Арэны” сабралося каля 5 тыс. гледачоў. Такі наплыў заўзятараў тлумачыцца не толькі цягай бабруйчан да крывавага відовішча, але і ўдзелам адразу трох мясцовых спартоўцаў. Дарэчы, усе яны — Арцём Дамкоўскі, Уладзімер Ермалаеў і Віталь Астроўскі — у сваіх двубоях перамаглі. Як звычайна, найбольшую цікавасць выклікала супрацьстаянне байцоў у абсалютнай катэгорыі. Але тут гледачоў чакала разчараванне: нечаканна вельмі хуткую перамогу атрымаў берасцеяц Сяргей Шкутко.

Гэтае мерапрыемства планавалась правесці, як спартова-развлякальнае шоў з удзелам зорак беларускай эстрады, але атрымалася, як у прымаўке: “Мухі асобна, катлеты асобна”. Большасць гледачоў пасля трох часоў спаборніцтваў і ўзнагароджання сайшла, засталіся толькі прыхільнікі Ганны Шаркуновай, Артура Шуляка і г. д. Так што, артыстам прыйшлося адпрацоўваць свае грошы перад амаль што пустой залай… Пачэсным госцем імпрэзы быў 12-ці кратны пераможца першынства свету па тайскаму боксу і кікбоксінгу, абсалютны чэмпіён свету па тайскаму боксу Дзмітрый Шакута, які праводзіў ўзнагароджанне пераможцаў. А зладзілі гэтую імпрэзу Беларуская федэрацыя рукапашнага бою і дабрачынны фонд “Памяць Афгана”.

Фінальныя баі Адкрытай лігі “Maxfіght” плануецца правесці ў Берасці ў ліпені.

Антон ПУЦІЛА

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя