Домой Общество «Урачыстасць Прасвятой Багародзіцы» ў Бабруйску

«Урачыстасць Прасвятой Багародзіцы» ў Бабруйску

25 снежня будзе святкавацца дзень нараджэння іконы “Урачыстасць Прасвятой Багародзіцы”.

З гэтай нагоды нядаўна ў Прыходзе Храма Святога духа (вуліца Клубная, 21) выстаўлялася ікона “Урачыстасць Прасвятой Багародзіцы”.

Гэты абраз спрыяе ў ваенных справах. Да таго, як ён трапіў у нашу краіну, святы абраз выстаўляўся ў Кітаі, Грэцыі, Украіне, Сербіі й Партугаліі.

Гісторыя іконы пачалася ў канцы 1903 года, калі старому матросу прыснілася Маці Божая ў акружэнні анёлаў. Яна дала загад напісаць абраз з таго, што бачыць матрос у сне і даставіць яго ў Порт-Артур для таго, каб “праваслаўе ўзяло верх над язычніцтвам”. Яе загад быў выкананы адразу ж пасля пачатку вайны ў лютым 1904 года. Зараз ікона захоўваецца ў Царскім Сяле.

Яўген ВАСЬКОВІЧ, член клуба “Пять копеек”

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя