Домой Культура Уладзімір Высоцкі – у Бабруйску. На беларускай мове

Уладзімір Высоцкі – у Бабруйску. На беларускай мове

21 снежня, а 18.00, адбудзецца прэзентацыя кнігі перакладаў вершаў Уладзіміра Высоцкага – «Пра жыцьцё, пра волю, пра сябе».

Пераклады выканаў магілёўскі паэт, педагог, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхаіл Булавацкі, які даўно захапляецца творчасцю Высоцкага.

У зборнік увайшло 45 вершаў знакамітага расійскага паэта, спявака, акцёра. А таксама – роздум перакладчыка аб жыцці і творчасці Высоцкага, пераклады твораў Высоцкага і прысвечаных яму вершаў Б . Акуджавы і А. Гарадніцкага.

Выданне будзе прадстаўляць сам аўтар перакладаў.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Уваход вольны.

Адрас: вул. Кастрычніцкая, 173-а (апошні пад’езд, але з тыльнага боку дома).

Ул. інф.