Домой В регионе Уладзімір Пугач спяваў у Бабруйску ў Дзень роднай мовы

Уладзімір Пугач спяваў у Бабруйску ў Дзень роднай мовы

Лідар рок-гурта J:Морс Уладзімір Пугач сустрэўся з прыхільнікамі ў Крэатыўнай прасторы «1387».

21 лютага ў Крэатыўнай прасторы «1387» ў межах курсаў беларускай мовы «Мова Нанова» адзначылі Дзень роднай мовы і адначасова – народзіны гэтага праекту ў Бабруйску (мясцовым курсам споўнілася шэсць гадоў). Святы адзначылі адразу дзвюма падзеямі – прэзентацыяй унікальнай платформы для анлайн-вывучэння беларускай мовы і творчай сустрэчай з зорным госцем – Уладзімірам Пугачам – лідарам рок-гурта J:Морс.

Уладзімір Пугач, спяваў, у Бабруйску
Зорны госць сабраў поўную залу Тайм-клуба «1387»

Падзея сабрала поўную залу Тайм-клуба «1387». Прыйшлі не толькі пастаянныя наведнікі модных курсаў, але і людзі, якія ніколі не наведвалі «Мову Нанова»… Музыку даставіў у наш горад бабруйчанін, кіраўнік Аб’яднання беларусаў у Швейцарыі і Фонду Марыі-Магдалены Радзівіл – Алесь Сапега. Аднак прыехалі яны не наўпрост з Менску, дзе жыве фронтмэн аднаго з найпапулярнейшых беларускіх гуртоў, а з канцэрту, які адбыўся ў школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот у Каменцы.

 Уладзімір Пугач, спяваў, у Бабруйску
Алесь Сапега дорыць Уладзіміру Пугачу беларускую вышыванку з нагоды Дня роднай мовы
Уладзімір Пугач, спяваў, у Бабруйску
Уладзімір прымерыў кашулю і высветліўшы, што яна яму якраз, працягнуў у ёй імпрэзу

Уладзімір Пугач, спяваў, у Бабруйску Уладзімір Пугач не толькі выканаў у акустычным варыянце свае старыя хіты і новыя песні, але і адказаў на пытанні гледачоў. Падчас выступу Алесь Сапега зрабіў падарунак аўтару-выканаўцу з нагоды свята – беларускую вышыванку. Уладзімір вырашыў адразу скарыстацца падарункам: ён прымерыў кашулю і высветліўшы, што яна яму якраз, працягнуў у ёй імпрэзу.

Наведнікі вельмі цёпла сустракалі музычнага госця, часам падпявалі, так што, напрыканцы артыст проста вымушаны быў праспяваць на біс. Пугач паабяцаў, што збіраецца ў хуткім часе наведаць Бабруйск яшчэ раз, нагэтуль – у межах гастрольнага туру гурта J:Морс. У заканчэнні імпрэзы Уладзімір Пугач яшчэ доўгі час працягваў размову ў нефармальнай абстаноўцы, нікому не адмовіў у аўтографе і сумесным фота.

 

Антон Пуціла
Фото і відэа аўтара