Домой Видео У тэатры адбылася прэм’ера «Вечара»

У тэатры адбылася прэм’ера «Вечара»

Праз дзесяць гадоў у спектаклі «дунінцаў» зноў гучыць беларуская гаворка.

У два апошнія восеньскія вечары ў Абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча адбылася прэм’ера спектакля «Вечар» па п’есе, напэўна, самага вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава. Адметнасць гэтай прэм’еры ў тым, што нарэшце (пасля 10-гадовага перапынку) у Бабруйску з’явілася пастанаўка на беларускай мове.

Напісана п’еса была ў далёкім 1984 гады, пастаўлена ў многіх тэатрах тады яшчэ Савецкага Саюза. Тады адкрытая, шчырая размова аб старых у паміраючай вёсцы ўскалыхнула людскія сэрцы і розумы. З таго часу пра паміраючыя вёскі напісана шмат, да гэтага «памірання» амаль усе сталі ставіцца, як да непазбежнасці.

Але цяпер ў «дунінцаў» гэтая гісторыя – пра жыццё і смерць, адзіноту і старасць. Пра тое, як тры старых чалавекі, Ганна, Мультык і Гастрыт, застаўшыся ў вёсцы, з якой усе з’ехалі, знайшлі свой сэнс жыцця, як навучыліся спраўляцца са старасцю, адшукалі ў сабе сілы для пакаяння за тое, што было ў мінулым не так, як яны знаходзяць для сябе сілы жыць далей.

Тым не менш, ўсё ж крыху здзівіў зварот да гэтага драматургічнага матэрыяла праз 34 гады… Але высвятлілася, што пачынаў яго ставіць рэжысёр Сяргей Карбоўскі, аднак ён сышоў, а выконваючы абавязкі галоўнага рэжысера тэатра Павел Мікулік працу працягнуў. Праца над класічным творам вялася у сціслыя тэрміны – цягам месяца з невялікім. Напярэдадні прэм’еры захварэў актор першага складу Сяргей Баброўнік, які мусіў выконваць ролю Гастрыта, і творцы тэрмінова адшукалі яму замену ў асобе артыста Андрэя Марахоўкі.

У спектаклі хапае вясёлых і сумных момантаў, але гэта не камедыя і не трагедыя, а – «філасофія на тэму». Менавіта так вызначыў жанр спектакля ягоны пастаноўшчык Павел Мікулік (над сцэнаграфіяй і строямі працавала мастачка Юлія Рудкоўская). «Наша агульная задача – не задавіць гледача філасофіяй, а прапанаваць яму пафіласоўстваваць самому», – кажа рэжысёр. Падрабязней глядзіце ў нашым відэасюжэце.

Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»
29.11.2018. Премьерный показ спектакля «Вечер» (А.Дударев) в Могилевском областном театре драмы и комедии им. В.И. Дунина-Марцинкевича

Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»

Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар» Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»

Бабруйск, тэатр, адбылася прэм'ера, «Вечар»
Директор Могилевского областного театра драмы и комедии им. В.И. Дунина-Марцинкевича Вероника Винель, драматург Алексей Дударев, главный режиссер театра Павел Микулик после премьерного показа спектакля «Вечер».

 

Антон Пуціла
Відэа Віктара Масаловіча
Фота Д. Маслаў